Ірына Халіп

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Ірына Халіп
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння: 12 лістапада 1967(1967-11-12) (51 год)
Месца нараджэння:
Грамадзянства:
Муж: Андрэй Алегавіч Саннікаў
Альма-матар:
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці: журналіст
Валодае мовамі: беларуская
Узнагароды:

Ірына Халіп (нар. 12 лістапада 1967, Мінск, Беларуская ССР) — вядомая беларуская журналістка (асноўныя тэмы публікацый: палітыка, правы чалавека, карупцыя). Палітзняволеная, вязень сумлення.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыла факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта (1989).

Працавала ў рэдакцыях газет «Чырвоная змена» (1989—1990), «Советская Белоруссия» (1994—1995), «Имя» (1995—1999), часопіса «Парус» (1990—1994). Была галоўным рэдактарам газеты «Имя» (1998—1999), намеснікам галоўнага рэдактара «Белорусской деловой газеты» (1999—2006). Уласны карэспандэнт «Новой газеты» (Расія, з 2003 г.). Ганаровы сябра расійскага ПЭН-цэнтра (з 1999)[1].

Жонка былога дыпламата Рэспублікі Беларусь, палітычнага і грамадскага дзеяча, кандыдата у прэзідэнты Андрэя Саннікава.

Унучка вядомага беларускага кампазітара Юрыя Бяльзацкага[2].

Мае сына Данііла 2007 г.н.

Пераслед[правіць | правіць зыходнік]

Неаднаразова падвяргалася крымінальнаму пераследу за сваю прафесійную дзейнасць.

2 красавіка 1997 года падчас мітынга супраць аб’яднання Беларусі і Расіі яна і яе бацька, вядомы кінасцэнарыст, драматург, літаратар Уладзімір Халіп, былі збітыя міліцыянтамі. У знак пратэсту супраць закрыцця крымінальнай справы, узбуджанай у сувязі з гэтымі падзеямі, дала па твары следчаму пракуратуры (за што яе пакаралі штрафам у памеры 400.000 беларускіх рублёў).

За публікацыю цыкла артыкулаў пра карупцыю ва ўладных структурах зведвала пераслед, двойчы прыцягвалася да крымінальнай адказнасці, але не была асуджаная[3].

19 снежня 2010 года, у дзень прэзідэнцкіх выбараў, падверглася сілавому затрыманню па дарозе з плошчы Незалежнасці і была змешчаная ў СІЗА КДБ.

У канцы снежня 2010 г. І.Халіп было прад’яўлена абвінавачанне па крымінальнай справе, узбуджанай следчым упраўленнем папярэдняга расследавання ГУУС Мінгарвыканкама па чч. 1 і 2 арт. 293 КК (масавыя беспарадкі)[4].

11 студзеня 2011 года міжнародная арганізацыя Amnesty International прызнала яе вязнем сумлення[5].

Падчас знаходжання І.Халіп ў СІЗА КДБ улады спрабавалі забраць з сям’і ў дзіцячы дом трохгадовага сына журналісткі — Данііла Саннікава.

29 студзеня 2011 г. мера стрымання была змененая на падпіску аб нявыездзе з хатнім арыштам.

4 красавіка 2011 г. абвінавачанне было перакваліфікаванае на арт. 342 (дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

16 мая 2011 г. у судзе Заводскага раёна Мінска І. Халіп была асуджаная на 2 гады зняволення з 2-гадовай адтэрміноўкай.

19 ліпеня 2013 г. судом Партызанскага раёна пакаранне з І. Халіп было знятае[6].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • Нацыянальная прэмія «Хартыі '97» у галіне абароны правоў чалавека (2004).
  • Прэмія імя Дзмітрыя Завадскага «За мужнасць у журналістыцы» (Расія, 2004).
  • Прэмія Хэнры Ханненена (Германія, 2005).
  • Прэмія «Герой Еўропы» часопіса «Time» у намінацыі «Мужнае сэрца» (Велікабрытанія, 2005)[7].
  • Прэмія «За мужнасць у журналістыцы» (2009 г.)[8].
  • Журналісцкая прэмія «Золотое перо России» (2011)[9].

Зноскі

  1. [Хто ёсць хто ў Беларусі / укл. Л. А. Андросік, В. Ф. Голубеў і інш. — Вільня , 2007. — 256 с. С.216.]
  2. Халіп
  3. Человек недели. Ирина Халип
  4. Халіп
  5. ПРЕСС-РЕЛИЗ
  6. Халіп
  7. [Хто ёсць хто ў Беларусі / укл. Л. А. Андросік, В. Ф. Голубеў і інш. —Вільня , 2007. — 256 с. (ст.216)]
  8. Халіп
  9. [Адзін дзень палітвязьня 2009—2011. — Радыё Свабодная Еўропа / Радыё Свабода : Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагодзьдзе, 2011, — 328 с. С.222. ISBN 978-0-929849-42-3]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Хто ёсць хто ў Беларусі / укл. Л. А. Андросік, В. Ф. Голубеў і інш. — Вільня , 2007. — 256 с.
  • Адзін дзень палітвязьня 2009—2011. — Радыё Свабодная Еўропа/ Радыё Свабода : Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагодзьдзе, 2011, — 328 с. С.222. ISBN 978-0-929849-42-3
  • Голас волі з-за кратаў. Анталогія твораў беларускіх палітзняволеных / Складальнік, рэдактар А. І. Фядута. — Вільня: ЕГУ, 2013. — 992 с. С.759-788. ISBN 978-9955-773-69-6.