Перайсці да зместу

Прэмія імя Францішка Аляхновіча

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Прэмія імя Францішка Аляхновіча — літаратурная прэмія, заснаваная Беларускім ПЭН-цэнтрам сумесна з «Радыё Свабода» ў 2013 годзе.

Прысвечана заснавальнікамі драматургу і рэжысёру Францішку Аляхновічу (1883—1944), аўтару кнігі «У капцюрох ГПУ». Даецца за найлепшы твор на беларускай і рускай мовах любога жанру, напісаны ў зняволенні. Да разгляду прымаюць творы як апублікаваныя, так і рукапісы.

Даецца не штогод. Новыя лаўрэаты прэміі былі названыя 15 лістапада 2023 года на фоне рэпрэсій звязаных з масавымі пратэстамі ў Беларусі пасля сфальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў.

Бяспека ўдзельнікаў

[правіць | правіць зыходнік]

Няспынныя рэпрэсіі, арышты аўтараў і выдаўцоў[1] цягам 2022 года зрабілі амаль немагчымым публікацыі твораў, напісаных у няволі.

У 2023 годзе для бяспекі арганізатары прэміі прапанавалі намінантам або іх сваякам, пры жаданні, захаваць ананімнасць і гарантавалі канфідэнцыяльнасць. З гэтай прычыны некаторыя пераможцы і лаўрэаты выступаюць пад кодавымі імёнамі, не абвяшчаюць і назвы іх твораў. Сапраўдныя імёны агалосяць калі гэта будзе бяспечна для аўтараў.[2]

  1. ↑ Спецдакладчыкаў ААН праінфармавалі пра адвольнае затрыманне выдаўца Янушкевіча . spring96.org (7 чэрвеня 2022). Праверана 5 ліпеня 2024.
  2. 1 2 Назвалі пераможцаў і ляўрэатаў прэміі імя Аляхновіча за турэмную літаратуру. Сярод іх журналісты Свабоды . Радыё Свабода (15 лістапада 2023). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2024. Праверана 5 ліпеня 2024.
  3. 1 2 3 4 5 Свабода, Радыё. Названыя новыя ляўрэаты прэміі за літаратуру з турмы . Радыё Свабода (15 лістапада 2021). Праверана 5 ліпеня 2024.
  4. ↑ Свабода, Радыё. Літаратура з турмы. Аляксандар Фядута: «Свабода ўнутры нас» . Радыё Свабода (13 лістапада 2021). Праверана 5 ліпеня 2024.
  5. ↑ Абвесцілі пераможцаў і лаўрэатаў прэміі Францішка Аляхновіча – за найлепшы твор, напісаны за кратамі . belsat.eu. Праверана 5 ліпеня 2024.
  6. ↑ Журы прэміі імя Францішка Аляхновіча 2024 назвала лаўрэатаў і пераможцаў - Беларуская Служба(нявызн.). www.polskieradio.pl. Праверана 29 студзеня 2026.
  7. ↑ Свабода, Радыё. Абвешчаныя пераможцы прэміі Аляхновіча за найлепшы твор, напісаны ў зьняволеньні . Радыё Свабода (15 лістапада 2025). Праверана 29 студзеня 2026.