Ісабаль
| Ісабаль | |
|---|---|
| | |
| Морфаметрыя | |
| Вышыня над узроўнем мора | 8 м |
| Даўжыня |
|
| Шырыня | 20 км |
| Плошча | 589,6 км² |
| Найбольшая глыбіня | 18 м |
| Басейн | |
| Упадаюць | Палачык |
| Выцякаюць | Рыа-Дульсэ |
| Размяшчэнне | |
| Размяшчэнне | Гватэмала |
| Краіна | |
Ісабаль (ісп.: Lago de Izabal) — возера ва ўсходняй Гватэмале.
Плошча 589,6 км². Найбуйнейшае возера Гватэмалы. Глыбіня да 18 м. Размешчана ў нізіне паміж гарамі Санта-Крус на паўночным захадзе, горамі Мінас і Ісідра на поўдні. У возера ўпадае рака Палачык, сцёк праз раку Рыа-Дульсэ і невялікае возера Эль-Гальфетэ (ісп.: El Golfete) у Гандураскі заліў (Карыбскае мора).

У возеры і па яго берагах жывуць ламанціны, равуны, розныя віды птушак.
Адна з захаваных рукапісных кніг мая ўтрымлівае інфармацыю, што разбураная ў выніку землетрасення старажытная сталіца мая Атылан знаходзіцца на дне возера Ісабаль[1].
У месца выхаду ракі Рыа-Дульсэ з возера захаваліся рэшткі замка Сан-Феліпэ (ісп.: Castillo de San Felipe), пабудаванага ў каланіяльны перыяд для абароны ад нападаў піратаў. У той час на возеры вёўся гандаль прадукцыяй, якая выраблялася ва ўнутраных раёнах краіны. Захаваліся таксама рэшткі патанулых караблёў. Цяпер недалёка ад возера здабываюць нікелевую руду.
Зноскі
- ↑ BuenoLatina. Гватемала: сокровища майя находятся на дне озера Исабаль(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2011. Праверана 15 чэрвеня 2012.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- «Izabal, Lake». Encyclopædia Britannica from Encyclopædia Britannica 2007 Ultimate Reference Suite (2007).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Рэльеф мясцовасці каля возера Архівавана 3 лістапада 2006.

