Уініпесокі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уініпесокі
Winnipesaukee
Заход на возеры Уініпесокі
Заход на возеры Уініпесокі
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 153 м
Даўжыня 34 км
Шырыня 15 км
Плошча 180 км²
Найбольшая глыбіня 64,6 м
Басейн
Выцякаюць Уініпесокі (рака)
Размяшчэнне
Краіна  ЗША
Рэгіён Нью-Гэмпшыр
Уініпесокі (ЗША)
Уініпесокі
Уініпесокі
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Уініпесо́кі (англ.: Winnipesaukee) — найбуйнейшае возера штата Нью-Гэмпшыр, ЗША.

Агульныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Памеры возера складаюць каля 34 км у даўжыню і 1,6-15 км у шырыню. Плошча воднай паверхні — 180 км², максімальная глыбіня — 64,6 м.

На возеры знаходзіцца 253 вострава, палова з якіх маюць плошчу менш за 1 км². Вышыня Уініпесокі над узроўнем мора складае 153 м. З возера бярэ пачатак аднайменная рака, пры гэтым сцёк з возера рэгулюецца Лэкпортскай дамбай.

Некаторыя асаблівасці[правіць | правіць зыходнік]

Уініпесокі з'яўляецца адным з найпапулярных месцаў адпачынку для жыхароў Бостана і Нью-Ёрка. Індзейцы за хараство гэтых мясцін далі возеру такія імёны як «Усмешка Вялікага Духу» і «прыгожая вада на высокім месцы». З замежных высокіх гасцей варта адзначыць прэзідэнта Францыі Нікаля Сарказі, які адпачываў на возеры ў 2007 годзе.

У 1872 годзе на беразе возера ў мястэчку Мэрэдыт (англ.: Meredith) пры стварэнні падмуркавага катлавана быў выяўлены артэфакт, так званы, Мерэдэцкі камень, які з'яўляецца адной з мясцовых славутасцей[1].

Возера ў мастацтве[правіць | правіць зыходнік]

  • Лаўрэат Пулітцэраўскай прэміі Торнтан Уайлдар у сваёй кнізе «Наша мястэчка» (1938) прысвяціў возеру трэцюю частку.
  • Кампазітар Алан Хованес у 1982 годзе напісаў сексэт для флейты, габоя, віяланчэлі, фартэпіяна і двух ударных «Lake Winnipesaukee», Op. 363.
  • Дзеянне фільма А як жа Боб? адбываецца менавіта ля гэтага возера.

Зноскі

  1. Joseph A. Citro, Mark Moran, Mark Sceurman Your Travel Guide to New England’s Local Legends and Best Kept Secrets, Sterling Publishing. p. 33. 2005. ISBN 1402733305.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Web-камеры[правіць | правіць зыходнік]