Ісак Майсеевіч Нісенбаум

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ісак Майсеевіч Нісенбаум
Дата нараджэння 30 снежня 1898(1898-12-30)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 27 кастрычніка 1981(1981-10-27) (82 гады)
Род дзейнасці урач, выкладчык універсітэта, ваенны ўрач, медыцынскі адміністратар, мікрабіёлаг, галоўны ўрач
Месца працы
Альма-матар

Ісак Майсеевіч Нісенбаум (1898—1981) — беларускі медык, мікрабіёлаг, арганізатар аховы здароўя ў Беларусі[2].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў г. Бабруйску 30 снежня 1898 года ў яўрэйскай сям’і. Скончыў у 1926 годзе медыцынскі факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта[2].

1926 па 1931 год загадваў Мінскім павятовым, акруговым, гарадскім аддзеламі аховы здароўя. З 1931 па 1938 — асістэнт кафедры мікрабіялогіі Мінскага медінстытута, першы начальнік лячэбна-санаторнага ўпраўлення (лячэбнай камісіі) ЦК КП(б)Б[2].

Перад вайной ў 1938 годзе стаў дырэктарам Беларускага інстытута ўдасканалення медыцынскіх кадраў. У 1941 году сышоў у дзеючую армію і да 1945 года быў ваенным лекарам[2].

Пасля дэмабілізацыі ў 1945 годзе галоўны ўрач Мінскай інфекцыйнай клінічнай бальніцы. Працаваў асістэнтам кафедры мікрабіялогіі Мінскага медінстытута з 1945-га па 1968-ы гг.

Ісаак Майсеевіч правёў пэўную працу па вылучэнні і замацаванні самастойных клінічных баз для кафедраў інстытута ўдасканалення ўрачоў хірургічнага профілю, тэрапіі і педыятрыі. Рэалізаваў шэраг мер па арганізацыі філіяла БелДІУУ на базе Віцебскага медінстытута[2].

Памёр 27 кастрычніка 1981 года[2].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны ордэнам, медалямі, Ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР[2].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]