Уладзімір Яхімавіч Дабрускін

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Уладзімір Яхімавіч Дабрускін
Дата нараджэння 3 (16) сакавіка 1900
Месца нараджэння
Дата смерці невядома
Род дзейнасці неўрапатолаг
Месца працы
Навуковае званне
Альма-матар
Партыя

Уладзімір Яхімавіч Дабрускін (нар. 3 сакавіка 1900, Екацярынаслаў, Расійская імперыя — ?) — неўрапатолаг, дацэнт.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Екацярынаславе (цяпер Дніпро, Украіна), скончыў тамсама прыватную гімназію. З 1919 па 1922 год служыў у Чырвонай Арміі, браў удзел у грамадзянскай вайне. У 1921 годзе паступіў на другі курс медычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, які скончыў у 1925 годзе. Быў членам партыі бальшавікоў з 1917 года. Працаваў неўрапатолагам, з 1933 па 1934 год узначальваў Магілёўскую рэспубліканскую псіхіятрычную бальніцу. У 1934 годзе пераведзены ў Мінскі медыцынскі інстытут, дзе прысвоена званне дацэнта. У лістападзе 1934 года прызначаны дырэктарам Беларускага інстытута ўдасканалення ўрачоў. У 1938 годзе быў рэпрэсаваны. У 1953 годзе працаваў у Чалябінскім медычным інстытуце і фігураваў у «справе лекараў», якая не скончылася для яго сумна ў сувязі са смерцю Сталіна.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • П. И. Беспальчук. ВЫПУСК ПЕРВОГО НАБОРА СТУДЕНТОВ МЕДИЦИНСКОГО ФАКУЛЬТЕТА БГУ. — № 1. — Мн.: Воен. медицина, 2021. — С. 152-155.