Іса (возера)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Іса
Каардынаты: 55°48′46,81″ пн. ш. 29°50′40,57″ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Вышыня над узроўнем мора 160,7 м
Даўжыня 1,03 км
Шырыня 0,53 км
Плошча 0,38 км²
Аб'ём 0,00022 км³
Даўжыня берагавой лініі 3,05 км
Найбольшая глыбіня 1,3 м
Сярэдняя глыбіня 0,6 м
Салёнасць да 0,1 ‰
Празрыстасць 1,3 м
Плошча вадазбору 30,5 км²
Упадаюць ручай, ручай Чарнуя
Выцякаюць ручай Чарнуя
Іса (Беларусь)
Іса
Іса
Іса (Віцебская вобласць)
Іса
Іса

І́савозера ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці на мяжы з Расіяй, ў басейне ракі Обаль, за 40 км на поўнач ад горада Гарадок, за 8,5 км на паўднёвы захад ад гарадскога пасёлка Езярышча.

Возера знаходзіцца сярод забалочанага лесу. Плошча паверхні возера складае 0,38 км². Найбольшая глыбіня 1,3 м, сярэдняя 0,8 м. Даўжыня 1,03 км. Найбольшая шырыня 0,53 км. Даўжыня берагавой лініі 3,05 км. Аб′ём вады 0,22 млн. м³. Плошча вадазбору 30,5 км². Катлавіна рэшткавага тыпу. Схілы катлавіны невыразныя. Берагавая лінія моцназвілістая. Берагі сплавінныя. Пойма шырынёй 20—100 м, забалочаная. Дно выслана сапрапелем. Возера дыстрофнае, слабапраточнае. Поўнасцю зарастае. На возеры 3 астравы агульнай плошчай 0,4 га. Праз возера цячэ ручай Чарнуя.

У возеры водзяцца лінь, шчупак, акунь, карась, плотка, краснапёрка.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Блакiтная кнiга Беларусi. — Мн.: БелЭн, 1994.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.2 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 2. — 522 с. — 10 000 экз.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 14. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5.(руск.)