Іосіф Казіміравіч Апанскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з І. Апанскі)
Jump to navigation Jump to search
Іосіф Казіміравіч Апанскі
Дата нараджэння 18 ліпеня 1897(1897-07-18)
Месца нараджэння
Дата смерці 7 чэрвеня 1927(1927-06-07) (29 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Прыналежнасць

Іосіф Казіміравіч Апанскі (18 ліпеня 1897, Сталярышкі (Сталерышкес), Анікшчайскі раён, Літва — 7 чэрвеня 1927, чыг.ст. Ждановічы) — супрацоўнік савецкіх спецслужб. Намеснік паўнамоцнага прадстаўніка АДПУ па Беларускай вайсковай акрузе і адначасова начальнік Беларускага аддзялення Галоўнага мытнага упраўлення СССР. Адзін са стваральнікаў сістэмы палітычнага нагляду ў Беларусі і падрыхтоўшчыкаў спраў супраць беларускай інтэлігенцыі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

З пачаткам Першай Сусветнай вайны бежанцам трапіў у Петраград, дзе вучыўся ў рэальным вучылішчы. Далучыўся да рэвалюцыйнага руху. Член РСДРП з 1916 г., у грамадзянскую вайну — падпольна працаваў у Беларусі і Літве. У 1919 г. член Віленскага ДК КП(б)ЛіБ, выканкама гарсавету, рэвтрыбуналу. Пасля старшыня Мазырскага павятовага рэўкаму.

У 1920 намеснік начальніка асобага аддзелу 16-й Беларуска-Літоўскай арміі. Гэты аддзел сфармаваў справу і расстраляў кіраўніка справамі па харчаванню арміі Фабіяна Шантыра (першага мужа Зоські Верас)[1].

З 1922 г. у ЧК Петраградскай ваеннай акругі, Пасля ў Самары. У 1923 — начальнік Вышэйшай пагранічнай школы АДПУ ў Маскве. Маючы званне камдзіва чытае курс «Пограндело и чекистская методика». У той самы час займае пасаду памочніка начальніка Аддзела пагранічнай аховы і старэйшага памочніка галоўнага інспектара войск АДПУ.

У 1924 — намеснік старшыні ГПУ БССР, намеснік паўнамоцнага прадстаўніка АДПУ пры СНК СССР па Беларускай Вайсковай Акрузе і адначасова з 1926 года кіраўнік Беларускага аддзялення Галоўнага мытнага упраўлення СССР.

Адзін з арганізатараў ліквідацыі эсэраўскага руху на Беларусі. Займаўся разгромам арганізацыіі Юркі Лістапада і выстаўленнем на правільны савецкі шлях Якуба Коласа.

Смерць[правіць | правіць зыходнік]

7 чэрвеня 1927 г. Апанскі разам з кіроўцам АДПУ Голубевым ехаў на дрызіне. Пры таямнічых абставінах каля чыгуначнай станцыі Ждановічы яна перакулілася і абодва загінулі. Віну за аварыю ўсклалі на «контррэвалюцыю», а таксама на людзей, зямельныя надзелы якія прылягалі да чыгункі. Дзве сям'і выслалі ў Архангельскую вобласць [2].

Пахаваны разам з кіроўцам на Вайсковых могілках у Мінску. На помніку напісана, што «загінулі ад рукі контррэвалюцыі».

Яго прозвішча нададзена адной з вуліц Мінска і Мазыра.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі