АФІСМА

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Члены-дзяржавы АФІСМА (першапачаткова).

Афрыканская міжнародная місія падтрымкі Малі (англ.: African-led International Support Mission to Mali; АФІСМА) — арганізаваная Эканамічнай супольнасцю краін Заходняй Афрыкі ваенная місія, накіраваная для падтрымкі ўрада Малі ў барацьбе з ісламістамі. Місія была санкцыянавана рэзалюцыяй 2085 Савета Бяспекі ААН, прынятай 20 снежня 2012 года[1].

Першапачаткова місія павінна была пачацца ў верасні 2013 года, але пасля нечаканага студзеньскага наступлення паўстанцаў і наступнай французскай інтэрвенцыі кантынгент разгарнулі раней тэрмінаў. 17 студзеня Нігерыя пачала разгортванне паветраных і наземных войск у Малі. Праз тыдзень прыбылі 160 чалавек з Буркіна-Фасо.

Генерал-маёр Шэху з Нігерыі быў прызначаны кіраўніком місіі. Яго намеснікам стаў брыгадны генерал Гарбу з Нігера.

Станам на 31 студзеня ў Малі знаходзілася каля 1400 вайскоўцаў АФІСМА.

На канец сакавіка 2013 года страты місіі склалі 65 забітых вайскоўцаў. У ліку загінулых 34 чадыйца[2][3], 28 нігерыйцаў[4], 2 тагалезцы[5], і 1 буркініец[6].

Краіна Колькасць Заўвагі
Бенін Бенін
300
Буркіна-Фасо Буркіна-Фасо
500
Бурундзі Бурундзі
Невядома
Габон Габон
900
Гамбія Гамбія
1 узвод ваеннай паліцыі і 1 пяхотная рота[7]
Гана Гана
120 байцоў інжынернай роты
Гвінея-Бісау Гвінея-Бісау
Невядома
Гвінея Гвінея
144
Каба-Вердэ Каба-Вердэ
Невядома
Кот-д’Івуар Кот-д’Івуар
500
Ліберыя Ліберыя
1 узвод[8]
Нігер Нігер
500
Нігерыя Нігерыя
1 200 [9]
У склад місіі ўваходзілі элементы 333-га батальёна. Таксама былі перакінуты верталёты Мі-24 і два рэактыўных самалёта Dassault/Dornier Alpha Jet ВПС Нігерыі.
Руанда Руанда
Невядома
Сенегал Сенегал
500
Сьера-Леонэ Сьера-Леонэ
500
Батальён тэхнічнага абслугоўвання (па інфармацыі агенцтва навін Сіньхуа)
Танзанія Танзанія
Невядома
Тога Тога
500
Уганда Уганда
Невядома
Чад Чад
1 800[10]
Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка ПАР
Невядома
Разам
7 464

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. https://www.un.org/News/Press/docs/2012/sc10870.doc.htm UN-Resolution 2085 (2012)
  2. Chad foreign minister warns against early Mali exit (7 March 2013).
  3. AFP. War in Mali: the death of a fourth soldier Chad after the attack of Kidal. JEUNEAFRIQUE.COM (13 красавіка 2013).
  4. Two Killed, Four Injured In Bomb Attacks On Mali-bound Nigerian Troops At Okene(недаступная спасылка). Sahara Reporters (19 студзеня 2013). Архівавана з першакрыніцы 13 снежня 2013. Праверана 25 лютага 2023.
  5. Guerre au Mali : Au moins 1 mort dans les rangs des Togolais
  6. Malijet Mali: Le soldat burkinabè, Tounougma Kaboré, conducteur au bataillon Badenya est décédé le mercredi 13 mars 2013 à Diabali (Officiel) Bamako Mali.
  7. Gambia: Britain to Train Gambian Soldiers Bound for Mali Mission (4 February 2013).
  8. Liberia: Ellen - Liberia Will Send Troops to Mali for Peace Mission (21 January 2013).
  9. Mali army retakes key town from rebels (18 January 2013).
  10. Mali conflict: 'Many die' in Ifoghas mountain battle, BBC News (23 February 2013).