Аарон Цэйтлін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аарон Цэйтлін
іўр.: אהרון צייטלין
руск.: Арон Гилелевич Цейтлин
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 22 мая (3 чэрвеня) 1898[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 28 верасня 1973(1973-09-28)[1][2] (75 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Бацька Hillel Zeitlin[d]
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці перакладчык, драматург, паэт, мастацкі крытык, выдавец
Мова твораў ідыш і іўрыт
Прэміі

Аарон Цэйтлін (ідыш: אהרון צייטלין — Арн Цэйтлін; руск.: Арон Гилелевич Цейтлин; 1898, Уваравічы, Гомельскі павет, Магілёўская губерня, цяпер гарадскі пасёлак у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці, Беларусь — 1973, Нью-Ёрк, ЗША; пахаваны ў Іерусаліме) — яўрэйскі драматург, пісьменнік, паэт, мастацкі крытык, выдавец. Пісаў на ідышы і іўрыце. Сын яўрэйскага пісьменніка і публіцыста Гілеля Цэйтліна.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Дзяцінства прайшло ў Гомелі і Вільні, у 1907—1939 гадах жыў у Варшаве.

Пачаў публікавацца ў перыядычных выданнях на іўрыце (Ха-Ткуфа і Ха-Шылоах). Дэбютаваў вершам «Матраніта» (1914). У 1920 годзе з братам Эльханонам (1902—1942) спрабаваў рэпатрыявацца ў Эрэц-Ісраэль (Палестыну) і правёў дзевяць месяцаў у паселішчы Зіхрон-Яакаў. У Палестыне пазнаёміўся з паэтам Ё.-Х. Брэнерам і перапісваўся з ім да самай гібелі паэта падчас арабскага пагрому 1929 года ў Яфа.

Вярнуўся ў Варшаву ў 1922 годзе, апублікаваў першы паэтычны зборнік Шотнс афн шней («Цені на снезе» на ідышы), пазней — апакаліптычную паэму на іўрыце «Метатрон» (Анёл смерці). З 1926 года быў літаратурным рэдактарам варшаўскай штодзённай газеты на ідышы Ундзер-экспрэс.

У канцы 1920-х гадоў Цэйтлін стаў папулярным драматургам. П’еса Цэйтліна «Брэнер» (1927) пра трагічны лёс Хаіма Брэнера — яўрэйскага паэта, містыка, які прысвяціў нямала намаганняў сінтэзу сіянізму і Рускай рэвалюцыі, іўдаізму і хрысціянства і загінуў падчас беспарадкаў у Палестыне. У 1929 годзе напісаў п’есу «Янкеў Франк», у якой сутыкаюцца вобразы паўсталых супраць традыцыйных аўтарытэтаў і сярэднявечных асноў яўрэйскага жыцця Якава Франка і рабі Ісраэла Баль Шэм Това. Баль Шэм Тоў стварыў новае містычнае вучэнне, прапаведвалае дасягненне радасці, як галоўнай рэлігійнай мэты і ўскалыхнулае народныя масы, а Франк ўрэшце страціў спадзяванні ў барацьбе і пайшоў пад заступніцтва каталіцкай улады, а пазней перайшоў у каталіцызм. Многія з паслядоўнікаў Франка парадніліся з польскім дваранствам і сыгралі значную ролю ў польскай гісторыі.

Ролі габрэяў у польскай гісторыі прысвечана і «Эстэрке і кароль Казімір Вялікі: яўрэйска-польская містэрыя» — гістарычная драма (1929—1931) пра лёс яўрэйскай дзяўчыны, каханкі польскага караля. У міжваеннай Польшчы легіёнаў тэма належнасці да польскай гісторыі для яўрэяў была значнай.

У 1935 годзе Цэйтлін разам з Ісакам Башэвіс-Зінгерам (будучым Нобелеўскім лаўрэатам па літаратуры) заснаваў у Польшчы мастацкі часопіс «Глобус». Цэйтлін выпрацоўвае ідэі «ідэа-пластычнага тэатра», заснаваныя на прынцыпах «тэатра масак» Меерхольда і Маскоўскага яўрэйскага пралетарскага тэатра АРТЕФ. Цэйтлін звязвае сінтэз тэатра і кіно з прапагандай яўрэйскай культуры.

У 1934 годзе публікуе ў «Глобусе» сатырычную антыўтопію «Яўрэйскія дзяржава, або Вейцман Другі» (Дзі ідышэ мелухэ одэр Вейцман дэр цвейтэр) дзе жорстка высмейвае сіянісцкі праект і сучасныя яму палітычныя парадкі ў яўрэйскім грамадскім жыцці. У п’есе па-прароцку прадказваецца не толькі будучая вайна і знішчэнне еўрапейскага яўрэйства, але і многія выродлівыя з’явы сучаснага ізраільскага жыцця. Цэйтлін вызначыў п’есу як маскн-шпіл («гульня масак») і прысвяціў яе рэдактару найбуйнейшай сацыялістычнай газеты на ідышы «Форвертс» у Нью-Ёрку Аўрому Кагану.

У 1939 годзе, напярэдадні Другой сусветнай вайны Цейтлін паехаў у ЗША для пастаноўкі п’есы ў Нью-Ёрку. Уся сям’я Цэйтліна загінула ў Халакосце. У п’есе Ін кейнэмс ланд («У нічыёй краіне»), пастаўленай у Варшаве ў 1938 годзе, Цэйтлін прадбачыў жахі Халакосту. Да тэмы знішчэння еўрапейскага яўрэйства ён вярнуўся ў 1957 годзе ў паэме Бэн ха-эш ве-ха-йеша («Паміж агнём і збаўленнем» на іўрыце).

У 1942 годзе Цэйтлін напісаў для п’есы «Эстэрке» песьню «Дона-Дона». Музыку напісаў легендарны Шалом Секунда, кампазітар і музычны кіраўнік яўрэйскага тэатра на 2-й авеню. Песьня стала вельмі папулярнай, перакладзена на многія мовы. Яе ўключыла ў свой рэпертуар Джоан Баэз. На рускую «Дона-Дона» пераклаў Анатоль Пінскі, кіраўнік Маскоўскага ансамбля яўрэйскай песні, які таксама названы «Дона».

Цэйтлін быў супрацоўнікам нью-ёркскай штодзённай газеты «Моргн-журнал» і прафесарам яўрэйскай літаратуры Яўрэйскай тэалагічнай семінарыі. Значна ўплыў на яўрэйскае культурнае жыццё ў пасляваеннай Амерыцы. Пісаў апавяданні, філасофскія эсэ, вершы, палемічныя артыкулы, а таксама папулярныя работы па парапсіхалогіі. Аўтар выдатнага эсэ пра рабі Нахмана з Брацлава. Шмат перакладаў з амерыканскай і польскай літаратуры на ідыш і іўрыт. Неаднаразова наведваў Ізраіль, выступаў з лекцыямі. У паэзіі Цэйтліна філасофскія разважанні суседнічаюць з «чыстай» лірыкай. Цэйтлін спрабуе адлюстраваць у сваёй паэзіі матывы яўрэйскай містыкі. Творчасць Цэйтліна зазнала ўплыў як еўрапейскай культуры, так і яўрэйскай пісьменства.

Памёр у 1973 годзе ў Нью-Ёрку, пахаваны ў Ерусаліме.

Зноскі

  1. а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. а б Aaron Zeitlin // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]