Аблом (архітэктура)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Аблом, архітэктура)
Перайсці да: рух, знайсці
Сячэнні абломаў

Абло́мы — працяглыя элементы архітэктурна-дэкаратыўныя элементы рознага папярочнага сячэння (профілю) размешчаныя па гарызанталі (на цокалях, у карнізах, міжпавярховых паясах ці цягах, базах калон), часам па нахіленай (бакавыя карнізы франтонаў), крывой (архівольты арак, нервюры) ці ламанай (абрамленні парталаў, вокнаў) лініі. Асноўная роля архітэктурных абломаў — вылучэнне элементаў архітэктурнай кампазіцыі ці формы, іх увянчання і аснавання, пластычнай акантоўкі[1]. Шырока распаўсюджаныя ў ордарнай архітэктуры, служаць для ўзмацнення архітэктурнага дэкору, вобразна-мастацкай выразнасці тэктанічнай асновы будынка.

Узніклі ў класічнай архітэктуры Старажытнай Грэцыі, адкуль запазычаны дойлідствам Старажытнага Рыма і Візантыі, пасля — Заходняй Еўропы[2][1].

У сучаснай архітэктуры архітэктурным абломам адпавядаюць архітэктурныя профілі[2].

Падзяляюцца на прамалінейныя (палічка) і крывалінейныя (вал, гусёк, абцасік і інш.)[2].

Тыпы абломаў[правіць | правіць зыходнік]

Паводле папярочнага сячэння вылучаюцца наступныя тыпы абломаў:

  1. палічка (прамавугольнае сячэнне). Для палічкі, размешчанай у пастаменце калоны, часцяком выкарыстоўваецца назва плінт
  2. паліца (шырэйшае прамавугольнае сячэнне)
  3. валік ці торус (паўкруглае сячэнне)
  4. вал ці торус (шырэйшае паўкруглае сячэнне)
  5. чацвяртны вал (сячэнне ў выглядзе чвэрці акружнасці)
  6. зваротны чацвяртны вал
  7. абцасік (сячэнне ўтрымлівае выпуклую і ўвагнутую дугі з выпуклай дугой наверсе). Выкарыстоўваецца ў капітэлях і карнізах
  8. адваротны абцасік з выпуклай дугой унізе выкарыстоўваецца ў базах калон і цокалях
  9. гусёк (сячэнне ўтрымлівае выпуклую і ўвагнутую дугі з увагнутай дугой наверсе)
  10. адваротны гусёк
  11. жолаб
  12. адваротны жолаб
  13. выкружка (сячэнне ўтрымлівае ўвагнутую частку акружнасці ці крывой)
  14. скоцыя
  15. астрагал (складаны профіль, які складаецца з валіка і палічкі)
  16. палічка з выкружкай

Беларусь[правіць | правіць зыходнік]

На тэрыторыі Беларусі элементы архітэктурных абломаў з'явіліся ў манументальнай старажытна-рускай архітэктуры XIXII стст., у тым ліку ў Спаса-Праабражэнскай царкве ў Полацку, пашараліся ў збудаваннях стыляў рэнесанс, барока, класіцызм. Найбольш развітыя архітэктурныя абломы палацаў у Гомелі, Нясвіжы, Шчорсах Навагрудскага, Свяцку Гродзенскага, Снове Нясвіжскага раёнаў, касцёле францысканцаў у Пінску, бернардзінцаў у в. Будслаў Мядзельскага раёна і інш[1].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 Абломы архітэктурныя // Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т.У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.] — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2010. — Т. 1. — 704 с. — 3000 экз. — ISBN 978-985-11-0496-9.
  2. 2,0 2,1 2,2 Абломы архітэктурныя // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. ISBN 985-11-0036-6.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]