Гудагай (вёска)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вёска
Гудагай
Catholic Church of the Visitation of the Blessed Virgin Mary in Hudahai.jpg
Касцёл Дабравешчання Найсвяцейшай Дзевы Марыі
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1591
Паштовы індэкс
231200
Аўтамабільны код
4
Гудагай на карце Беларусі ±
Гудагай (вёска) (Беларусь)
Гудагай (вёска)
Гудагай (вёска) (Гродзенская вобласць)
Гудагай (вёска)

Гудага́й[1] або Малы Гудага́й (трансліт.: Hudahaj або Maly Hudahaj, руск.: Гудогай) — вёска ў Астравецкім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Гудагайскага сельсавета.

Знаходзіцца за 5 км на паўднёвы захад ад Астраўца, за 8,5 км ад граніцы з Літвой. Чыгуначная станцыя на лініі Мінск — Вільня.

Назва[правіць | правіць зыходнік]

На думку беларускага географа В. Жучкевіча тапонім «Гудага́й»[2] мае балцкае паходжанне ад асновы гуд — беларус[3].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Упершыню Гудагай згадваецца ў кан. XVI ст. як паселішча ў складзе маёнтка Астравец—Урбаноўскі, якім у 1-й пал. XVII ст. валодаў Н. Лакуцеўскі. У розныя часы маёнтак знаходзіўся ва ўладанні Скірмантаў, Садоўскіх, Козел-Паклеўскіх.

Касцёл і кляштар кармелітаў, XVIII ст.

19 студзеня 1764 уладальнік маёнтка Юзаф Война разам з жонкай Людвікай з Сулістроўскіх заснавалі ў Гудагаі драўляны касцёл Яўлення (у іншых крыніцах — Раства) Дзевы Марыі і кляштар, куды запрасілі манахаў кармелітаў босых Літоўскай правінцыі. Ва ўклад кляштару запісалі маёнтак Астравец—Урбаноўскі. У 1781, паводле інвентара, у склад маёнтка ўваходзілі фальварак (двор) і сёлы Гудагай, Бобаны, Кеждуны, Люлішкі, Шунелішкі. У касцёле знаходзіўся цудоўны абраз Дзевы Марыі, вядомы далёка за межамі парафіі.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Гудагай апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, у другой пал. XIX — пач. XX стст. у Палянскай воласці Ашмянскага павета Віленскай губерні. У 1832 па здушэнні вызваленчага паўстання расійскія ўлады зачынілі кляштар кармелітаў. Парафію падзялілі і далучылі да суседніх парафій, а касцёл, званіцу і іншыя пабудовы прадалі яўрэям пад знос[4]. Цудоўны абраз знайшоў сховань у касцёле ў Ашмянах.

Касцёл, здымак пач. XX ст.

У 1856 незнесены яўрэямі касцёл набыў, а пазней аднавіў як капліцу кс. Данат Сямашка.

Па стане на 1866 у мястэчку было 11 двароў, на 1886 — 18 двароў, карчма. У 1874 праз Гудагай прайшла Лібава-Роменская чыгунка. 2 жніўня 1907 з аднаўленнем парафіі ў Гудагай вярнуўся цудоўны абраз.

У Першую сусветную вайну ў 1915 Гудагай занялі нямецкія войскі, пазней мястэчка займалі бальшавікі і польскае войска. Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Гудагай апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, з 1931 у Палянскай гміне Ашмянскага павета Віленскага ваяводства.

У 1939 Гудагай увайшоў у БССР, дзе ў 1940 стаў цэнтрам сельсавета Астравецкага раёна. У Другую сусветную вайну з чэрвеня 1941 да ліпеня 1944 вёска знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. У 19621965 гг. Гудагай уваходзіў у склад Ашмянскага раёна.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

У Гудагаі працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, бібліятэка, дом культуры.

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Абраз Маці Божай Гудагайскай

Страчаная спадчына[правіць | правіць зыходнік]

  • Кляштар кармелітаў (XVIII ст.)

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  3. Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. С. 88—89.
  4. Айцец Аркадзь Куляха. Санктуарый Маці Божай Шкаплернай у Гудагаі // «Наша Вера» № 2 (40), 2007.
  5. Gudogaje // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich.Tom IX: Poźajście — Ruksze. — Warszawa, 1888. S. 904.
  6. Герман Брэгер. Гудагай // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. С. 170.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]