Аброўскае
Выгляд
Аброўскае — нізіннае балота ў Беларусі, у Івацэвіцкім, Бярозаўскім і Іванаўскім раёнах Брэсцкай вобласці, на вадазборы ракі Ясельда. Плошча — 22 000 га. Глыбіня торфу да 4,5 м, сярэдняя 1,1 м. Часткова асушанае, выкарыстоўваецца пад сенажаць, збожжавыя і кармавыя культуры; на неасушаных участках пераважаюць хмызнякі, асокі і разнатраўе.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).