Леніна (Горацкі раён)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Аграгарадок
Леніна
Plyta1.jpg
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 1 481 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2233
Паштовы індэкс
213421
Аўтамабільны код
6
Леніна на карце Беларусі ±
Леніна (Горацкі раён) (Беларусь)
Леніна (Горацкі раён)
Леніна (Горацкі раён) (Магілёўская вобласць)
Леніна (Горацкі раён)

Ле́ніна[1] (трансліт.: Lienina, руск.: Ленино) — аграгарадок у Горацкім раёне Магілёўскай вобласці, за 20 км на паўночны ўсход ад Горак, за 60 км на захад ад Катыні. Леніна ўваходзіць у склад і з'яўляецца цэнтрам Ленінскага сельсавета.

Вёска стаіць на левым баку вадасховішча, утворанага на рацэ Мярэя. Вышыня мясцовасці над узроўнем мора складае 206 м.

З Горак да Леніна вядзе рэспубліканская аўтадарога Княжыцы — Горкі — Леніна Р70.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Да 1918 вёска мела назву Рама́наў. Уваходзіла ў Аршанскі павет Віцебскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. Вёска належала князю Дандукову-Корсакаву. З 1772 г. у складзе Расійскай імперыі. У XVIII ст. існаваў драўляны Раманаўскі замак. У пачатку XX ст. больш за 1 тыс. жыхароў, мураваная царква, два народныя вучылішчы, валасное праўленне, пошта. Перад вайной у вёсцы жыло 335 чалавекі ў 198 дварах[2].

Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў верасні—снежні 1943 года гітлераўцамі было спалена 198 дамоў, забіта 186 чалавек[2]. 12—13 кастрычніка 1943 года недалёк ад вёскі адбылася Бітва пад Леніна — першы бой польскай дывізіі імя Тадэвуша Касцюшкі.

У 1960-х пасёлак Леніна, які з'яўляўся цэнтральная сядзібай саўгаса, стаў аб'ектам эксперыментальнай комплекснай забудовы, праект якой распрацавалі заслужаныя архітэктары БССР Г. А. Бяганская і А. П. Калніньш.

У 1968 годзе ў вёсцы адкрыты Музей савецка-польскай баявой садружнасці і створаны помнік бітвы пад Леніна, які ўяўляе сабой велізарную каску вышынёй 11 м і дыяметрам 34 м. У 1968 годзе дэкрэтам Дзяржсавета ПНР вёска Леніна была ўзнагароджана ордэнам «Крыж Грунвальда» 2-га класа.

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Леніно́ . Рама́нава
  2. 2,0 2,1 Ленино (руск.) 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]