Перайсці да зместу

Агітацыйны перыяд

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Агітацыйны перыяд — перыяд, на працягу якога дазваляецца праводзіць перадвыбарную агітацыю, агітацыю па пытаннях рэферэндума.

Агітацыйны перыяд для кандыдата (выбарчага аб’яднання) пачынаецца з дня вылучэння кандыдата (спіса кандыдатаў) і заканчваецца ў нуль гадзін за суткі да дня галасавання.

Агітацыя ў дзень галасавання не дапускаецца. Агітацыйныя друкаваныя матэрыялы, раней вывешаныя па-за памяшканнямі для галасавання, захоўваюцца на ранейшых месцах[1].

Зноскі