Выбарчая камісія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Выбарчыя камісіі — незалежныя калегіяльныя органы, сфармаваныя ў адпаведнасці з выбарчым заканадаўствам, якія арганізуюць і забяспечваюць падрыхтоўку і правядзенне выбараў рознага ўзроўню. Пры правядзенні рэферэндумаў выбарчыя камісіі дзейнічаюць у якасці камісій рэферэндуму.

У адпаведнасці з выбарчым заканадаўствам выбарчыя камісіі самастойныя і незалежныя ад органаў дзяржаўнай улады, органаў мясцовага самакіравання і грамадскіх аб'яднанняў.

Парадак працы[правіць | правіць зыходнік]

Службовыя асобы выбарчай камісіі — старшыня, намеснік старшыні, сакратар. Старшыня выбарчай камісіі ў залежнасці ад узроўню камісіі прызначаецца вышэйстаячай камісіяй або абіраецца самой камісіяй па прапанове вышэйстаячай камісіі са складу камісіі. Намеснік старшыні і сакратар камісіі абіраюцца камісіяй са свайго складу. Рашэнні выбарчай камісіі па ўсіх пытаннях прымаюцца на пасяджэннях, ключавыя рашэнні па пытаннях арганізацыі выбарчага працэсу прымаюцца большасцю ад устаноўленай колькасці камісіі. Пратаколы аб выніках галасавання, аб выніках выбараў падпісваюцца ўсімі членамі выбарчай камісіі.

Сістэма выбарчых камісій у Рэспубліцы Беларусь[правіць | правіць зыходнік]

  • Цэнтральная камісія Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў — пастаянна дзеючы орган, узначальвае сістэму выбарчых камісій.
  • Тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі — абласныя і Мiнская гарадская дзейнічаюць на пастаяннай аснове, удзельнічаюць у арганізацыі рэспубліканскіх і мясцовых выбараў, рэферэндумаў. Раённыя, гарадскія (у гарадах абласнога і раённага падпарадкавання), пасялковыя і сельскія тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі фармуюцца незадоўга да пачатку выбарчай кампаніі пры правядзенні выбараў. У раёнах Мiнска паўнамоцтвы акруговых выбарчых камісій па выбарах у Мінскі гарадскі Савет дэпутатаў ажыццяўляюць тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі (у кожным раёне горада Мінска утвараецца па адной камісіі)[1].
  • Акруговыя выбарчыя камісіі — фармуюцца незадоўга да пачатку выбарчай кампаніі пры правядзенні выбараў ці рэферэндума.
  • Участковыя выбарчыя камісіі — фармуюцца незадоўга да пачатку выбарчай кампаніі пры правядзенні выбараў ці рэферэндума.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]