Дзень галасавання

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Дзень галасавання — дзень, на які ў адпаведнасці з законам прызначаецца галасаванне на выбарах ці рэферэндуме.

Дзень галасавання — кульмінацыя выбарчай кампаніі. У беларускім выбарчым заканадаўстве тэрміны здзяйснення многіх выбарчых дзеянняў адлічваюцца ад дня галасавання.

Агітацыя ў дзень галасавання не дапускаецца. Агітацыйныя друкаваныя матэрыялы, раней вывешаныя па-за памяшканнямі для галасавання, захоўваюцца на ранейшых месцах[1].

Адзіны дзень галасавання[правіць | правіць зыходнік]

У розных краінах і ў розныя часы прымяняюцца два асноўныя падыходы пры прызначэнні дня галасавання: альбо выбары прызначаюцца на любы дзень, калі заканчваюцца паўнамоцтвы адпаведнага выбарнага органа або службовай асобы (у выпадку датэрміновага спынення паўнамоцтваў — датэрміновыя выбары ў максімальна кароткія тэрміны), альбо праводзяцца ў адзіны дзень галасавання.

У Злучаных Штатах Амерыкі на агульнанацыянальных выбарах прымяняецца адзіны дзень галасавання. Так, выбары Прэзідэнта ЗША праводзяцца ў першы аўторак пасля першага панядзелка лістапада кожнага чацвёртага года.

Зноскі