Тадэвуш Тышкевіч: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
Няма тлумачэння праўкі |
Няма тлумачэння праўкі |
||
Радок 11: | Радок 11: | ||
| дата нараджэння =[[1774]] |
| дата нараджэння =[[1774]] |
||
| месца нараджэння = |
| месца нараджэння = Бельвядэр (Падубіс), [[Жамойць]], [[Вялікае Княства Літоўскае]] |
||
| дата смерці = [[1852]] |
| дата смерці = [[1852]] |
||
| месца смерці = [[Горад Парыж|Парыж]], [[Францыя]] |
| месца смерці = [[Горад Парыж|Парыж]], [[Францыя]] |
Версія ад 20:27, 12 верасня 2012
Тадэвуш Тышкевіч | |
---|---|
| |
Нараджэнне |
1774 Бельвядэр (Падубіс), Жамойць, Вялікае Княства Літоўскае |
Смерць |
1852 Парыж, Францыя |
Месца пахавання | |
Род | Тышкевічы |
Бацька | граф Станіслаў-Антоні Тышкевіч (1727—1801) |
Маці | Людвіка Белапятровіч |
Жонка | графіня Юзэфа Салагуб |
Веравызнанне | каталік |
Званне | брыгадны генерал |
Бітвы | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Тадэвуш Тышкевіч (польск.: Tadeusz Tyszkiewicz, руск.: Тадеуш Станиславович-Антониевич Тышкевич), 6(17).9.1774 — 3(15).4.1852), — дзяржаўны і ваенны дзеяч ВКЛ і Расійскай імперыі.
Паходжанне і сям'я
Належаў да каталіцкага шляхецкага роду Тышкевічаў гербу «Ляліва», прадстаўнікі якога ў XVI—XVIII стст. адносіліся да праслойкі магнатаў Рэчы Паспалітай. Адносіўся да "украінскай" (бярдычаўскай) галіны роду Тышкевічаў.
Нарадзіўся ў сям'і графа Станіслава-Антонія Тышкевіча (1727—1801) і Людвікі Белапятровіч. Бацька Станіслаў-Антоніў займаў сенатарскія пасады мсціслаўскага кашталяна (1775—1783) і жамойцкага кашталяна (1783—1795) і быў двойчы жанаты — з Ганнай-Евай Белазор і Людвікай Белапятровіч.
Тадэвуш Тышкевіч у 1816 ажаніўся з графіняй Юзэфай з Салагубаў Патоцкай, для якой гэта быў ужо другі шлюб. Першым мужам Юзэфы быў генерал польскіх войск граф Станіслаў Патоцкі.
Выхаванне і адукацыя
Скончыў Віленскую школу-пансіён, вучыўся ў Варшаўскім піярскім калегіуме.
Службовая дзейнасць
З 1790 служыў у конным гвардзейскім Мірскім палку, з 1792 харунжы Пінскай пяцігорскай (легкаконнай) брыгады войска ВКЛ. Удзельнік вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1792. У час паўстання 1794 быў ад'ютантам Якуба Ясінскага, які даручыў Тышкевічу ўзначаліць адзін з паўстанцкіх атрадаў у Вільні. Удзельнік абароны Прагі (прадмесце Варшавы), потым эмігрыраваў у Галіцыю (Аўстрыйская імперыя).
З 1801 у Парыжы, дзе скончыў ваенную школу інжынераў і артылерыстаў. У 1805 пераехаў у Варшаву, у 1806 сфарміраваў там конны атрад. Удзельнік аўстра-французскай вайны 1809 (узнагароджаны ордэнам «Віртуці Мілітары»).
У вайну 1812 ваяваў на баку французаў, генерал кавалерыйскай брыгады 5-га корпуса Юзафа Панятоўскага (1763—1813), удзельнічаў у баях пад Мірам, Смаленскам, у Барадзінскай бітве. Паранены, пад Мядынню ўзяты ў палон і вывезены ў Астрахань. У 1814 вярнуўся ў Варшаву.
10 снежня 1813 граф Вінцэнт Антоніевіч-Казіміравіч Тышкевіч (1756—1816), вялікі рэферэндарый і кавалер ордэнаў Рэчы Паспалітай, граф на Лагойску і Свіслачы, міліянер, ажэнены з пляменніцай апошняга польскага караля і вялікага князя літоўскага Марыяй-Тэрэзай Панятоўскай (1761—1831), зацвердзіў тэстамент. Не маючы дзяцей, Вінцэнт Тышкевіч свае багатыя маёнткі перадаваў сваякам: Лагойск адпісаў графу Пію Тышкевічу (1756—1858), Белаполле – украінскім Тышкевічам, а Свіслач – графу Юзафу Тышкевічу (1724—1815), старосце вялятыцкаму, але апошні адмовіўся ад Свіслачы на карысць Тадэвуша Тышкевіча (1774—1852), з украінскай (бярдычаўскай) галіны роду Тышкевічаў.
Тадэвуш Тышкевіч прыняў у валоданне Свіслацкае графства (з цэнтрам у Свіслачы) у Ваўкавыскім павеце Літоўска-Гродзенскай губерні, дзе вырашыў пасяліцца.
З 1820 сенатар Царства Польскага, увайшоў у склад сеймавага суда, які 1828 вёў следства над членамі Патрыятычнага таварыства.
У час паўстання 1830—1831 гадоў, калі апошняе разгарнулася і ў літоўска-беларускіх губернях, Тадэушу Тышкевічу было прапанавана ўзначаліць там паўстанне. Тышкевіч згадзіўся ўзначаліць Часовы паўстанцкі ўрад Літвы, створаны пры штабе паўстання ў Варшаве, і войскі. У чэрвені 1831 на чале паўстанцкіх войск Тадэвуш Тышкевіч штурмаваў Вільню, але беспаспяхова. Пасля паразы паўстання выехаў у Прусію, адтуль — у Дрэздэн, а ў пачатку 1832 — у Парыж, дзе стала пачаў жыць і скончыў жыццё.
Літаратура
- Гарбачова, В.В. Паўстанне 1830—1831 гадоў на Беларусі / В.В. Гарбачова. — Мінск : БДУ, 2001. — 186 с.
- Гарбачова, В.В. Удзельнікі паўстання 1830—1831 гг. на Беларусі : бібліягр. слоўн. / В.В. Гарбачова. — Мінск : БДУ, 2006. — 400 с.
- Патоцкі, Л. Успаміны пры Тышкевічаву Свіслач, Дзярэчын і Ружану / Л. Патоцкі ; укл., прадм., камент., А.М. Філатавай. Пер. з польск. І.У. Саламевіча. — Мінск : Полымя, 1997. — 270 с.