Горад Смаленск

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Смаленск
руск.: Смоленск
Сцяг Герб
Сцяг
Герб
Assumption Cathedral in Smolensk.jpg
Краіна
Рэгіён
Каардынаты
Мэр
Яўген Аляксандравіч Паўлаў
Першае згадванне
Горад з
Плошча
166,35 км²
Вышыня цэнтра
242 м
Насельніцтва
314 469 чалавек (2010)
Часавы пояс
Тэлефонны код
4812
Паштовыя індэксы
214ХХХ
Аўтамабільны код
67
Афіцыйны сайт
Горад Смаленск (Расія)
Горад Смаленск
Горад Смаленск (Смаленская вобласць)
Горад Смаленск

Смаленск (руск.: Смоленск) — горад у Расіі, адміністрацыйны, прамысловы і культурны цэнтр Смаленскай вобласці і раёна, «Горад-Герой» (з 6 мая 1985 года), узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны I ступені і ордэнам Леніна. Сталіца Беларускай ССР[1] (1—5 студзеня 1919) і цэнтр Беларускай ваеннай акругі (1918-16 верасня 1940)[2].

Горад размешчаны ў 419 км на паўднёвы захад ад Масквы ў верхнім цячэнні Дняпра. Ён займае выгаднае геаграфічнае становiшча на шляху з Масквы ў Беларусь, Прыбалтыку і краіны Цэнтральнай і Заходняй Еўропы. Горад распасціраецца з захаду на ўсход на 25 км і з поўначы на поўдзень на 15 км. Яго тэрыторыя складае 166,35 км².

Этымалогія[правіць | правіць зыходнік]

Існуе некалькі версій паходжання назвы горада. Так, напрыклад, існуе версіі, што яна ўзыходзіць да этноніма смаляне, або ўтварылася ад ракі Смольня (стараславянскае «смоль» — чарназём) па самай старажытнай мадэлі уласная назва ракі + -ск[3]. Яшчэ адна распаўсюджаная версія паходжання згадвае «шлях з вараг у грэкі». Горад знаходзіўся на канцы месца, дзе перавалаквалі караблі з Заходняй Дзвіны ў Днепр. Гэты волак праходзіў па першапачатковым месцы ўзнікнення Смаленска (цяпер Гнёздава), дзе мясцовыя рамеснікі смалілі лодкі гандляроў.

У айканіміі беларускіх зямель суфікс -ск (-цк) з'яўляецца глыбока традыцыйнай рэліктавай з'явай, якая падкрэслівае самабытнасць беларускага народа і старажытнасць тэрыторыі яго рассялення. Такі суфікс адзначаецца з IXX стст., у тым ліку ў назве яшчэ аднаго са старажытнейшых гарадоў — Полацка, засведчанай летапісамі пад 862 годам. Звыш паловы гарадоў з назвамі на -ск, згаданых у летапісах XI ст., прыпадае менавіта на зону фармавання беларусаў, дзе гэты суфікс выяўляе прадуктыўнасць і ў наступныя стагоддзі. Кожны трэці беларускі горад з ліку тых, што занесены ў «Спіс рускіх гарадоў далёкіх і блізкіх» канца XIV ст., заканчваецца на -ск (-цк)[3].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Герб Смаленскага ваяводства
Мадэль сярэдневяковай Смаленскай крэпасці
Горад на гравюры 16091611 гадоў
  • 1600: у Смаленску было больш за 8 тыс. будынкаў.
  • 16 верасня 1610: войскі Жыгімонта III Вазы акружылі Смаленск. Пасля 20 месяцаў аблогі 3 чэрвеня 1611 года горад вызвалілі і вярнулі да Вялікага Княства Літоўскага. Маскавіты безвынікова спрабавалі адбіць яго ў 16131615 гадах.
  • 4 лістапада 1611: атрымаў Магдэбургскае права; меў 2 двухтыднёвыя кірмашы, штонядзельныя таргі, склад тавараў, вагі гарадскія, лазню, гасціны двор з даходамі ад іх на карысць усяго горада, дазвол на стварэнне рамесных цэхаў і г. д., а таксама герб «у чырвоным полі постаць арханёла Міхала».
  • 16201654: у месце дзейнічаў езуіцкі калегіум1646 — 700 вучняў).[7]
  • 1625: утварэнне Смаленскай грэка-каталіцкай архіепархіі, якая ахоплівала Смаленскае і Чарнігаўскае ваяводствы.
Войскі Рэчы Паспалітай у Смаленску, карціна Ю. Косака
Медаль за вызваленне Смаленска, 1611
Смаленск на этнаграфічнай карце беларусаў прафесара Я. Карскага
  • 16 студзеня 1919: нягледзячы на перавагу этнічна беларускага насельніцтва (75—80 %[1]), бальшавікі далучылі Смаленшчыну да складу РСФСР.
  • 1920-я: у месце дзейнічала беларуская секцыя пры губернскім аддзеле асветы, пры Смаленскім універсітэце існавала беларускае студэнцкае зямляцтва, працавалі беларускія школы, хаты-чытальні і чырвоныя куткі. Аднак у 1930-я ўся беларуская дзейнасць на Смаленшчыне трапіла пад забарону, пачаліся сталінскія рэпрэсіі і чысткі.[1]
  • 1937: цэнтр вобласці.
  • Летам 1941 года адбылася Смаленская бітва, да 1943 горад знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй; пасля вайны атрымаў званне «Горад-герой».
  • 10 красавіка 2010: пры заходзе на пасадку ў смаленскі ваенны аэрапорт «Паўночны» адбылася адна з найбуйнейшых у гісторыі авіяцыі катастрофа, у якой загінулі прэзідэнт Польшчы Лех Качынскі, першыя асобы Польскай дзяржавы, вядомыя грамадскія і рэлігійныя дзеячы.
Расійская манета ў 2 рублі, прысвечаная Смаленску, 2000

У наш час слядоў беларушчыны ў Смаленску амаль не засталося, хаця пэўныя факты сведчаць пра захаванне беларускае гістарычнае памяці смаленцаў (паводле ўспамінаў А. Трусава, у 1990 годзе мясцовыя дэпутаты прыхільна паставіліся да магчымасці правядзення рэферэндуму па далучэнні Смаленска да Беларусі). У сярэдзіне 1990-х смаленская эліта выступіла з прапановай зрабіць у горадзе сталіцу т. зв. «Саюза Расіі і Беларусі» на той падставе, што менавіта тут утварылася Беларуская ССР.[9]

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Смаленск размяшчаецца ў вярхоўі Дняпра, на Смаленскім узвышшы. Рака перасякае горад з усходу на захад і падзяляе яго на дзве часткі: паўночную (Задняпроўе) і паўднёвую (цэнтр). У межах Смаленску і ў яго ваколіц Дняпро прымае некалькі невялікіх прытокаў, у далінах якіх раскінуліся вуліцы горада.

Высокія адхоны між яраў і рэчак, а таксама ўзгоркі і мысы ўтвораць гэтак званыя горы. Перапад вышынь дасягае 90 метраў. Лічыцца, што Смаленск стаіць на сямі ўзгорках.

Хвалісты рэльеф, вялікая колькасць рэчак, рачулак і яраў, багатая расліннасць надаюць Смаленску прыгожы, маляўнічы краявід.

Клімат Смаленска
Паказчык Сту Лют Сак Кра Май Чэр Ліп Жні Вер Кас Ліс Сне Год
Абсалютны максімум, °C 9,3 9,0 17,5 26,0 30,2 31,2 33,3 33,0 29,5 24,8 13,9 8,9 33,3
Сярэдні максімум, °C −4,6 −3,5 1,5 10,4 17,6 21,0 22,1 21,1 15,1 8,4 1,0 −2,8 9,0
Сярэдняя тэмпература, °C −9 −6,5 −1,9 5,7 12,2 15,9 17,1 15,8 10,5 4,8 −1,2 −5,1 5,0
Сярэдні мінімум, °C −10,3 −9,8 −5,3 1,6 7,1 11,1 12,4 11,9 6,4 1,6 −3,5 −7,7 1,3
Абсалютны мінімум, °C −37,9 −36,8 −28,1 −19,8 −5,4 −0,7 4,4 0,3 −4,4 −12,8 −24,8 −35,2 −37,9
Норма ападкаў, мм 44 38 40 41 56 88 100 69 77 58 56 54 721
Крыніца: pogoda.ru.net

Клімат у Смаленску ўмерана-кантынентальны са значным уплывам атлантычнага марскога паветра. У Смаленску параўнальна цёплае лета і ўмерана-халодная зіма. Значныя ваганні сярэдняй тэмпературы па сезонах: ад −9 °C у студзені да +17,1 °C у ліпені.

На працягу года 178 дзён пераважае пахмурнае надвор'е, 103 дні з туманамі, 28 дзён з навальніцамі. Найбольш вільготным з'яўляецца летні перыяд. Сярэдняя велічыня адноснай вільготнасці паветра — 81 %.

Пераважная ў горадзе ружа вятроў — заходняя, паўднёвая і паўднёва-заходняя.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя прамысловыя прадпрыемствы Смаленска:

  • Смаленскі авіяцыйны завод
  • ААТ «ВА „Крышталь“» (дыяментагранільная фабрыка)
  • ЗАТ «Смаленская панчошная фабрыка»
  • ААТ «Хлебапек» (уваходзіць у Аграпрамысловую карпарацыю «Стойленская Ніва»)

Транспарт[правіць | правіць зыходнік]

Беларусы Смаленска[правіць | правіць зыходнік]

Яшчэ ў 1677 годзе ў Смаленску па-беларуску была надрукавана кніга Міколы Дылецкага «Граматыка мускуійская»[10]. У 19 стагоддзі І. І. Арлоўскі пісаў пра смаленскія кірмашы: «Чуецца сакавітая беларуская гаворка, чуваць гукі дудак, скрыпак і свісцёлак, ідзе жвавы гандаль дзеравяным таварам»[11]. Паводле перапісу 1859 года ў Смаленску і Смаленскім павеце жылі 82,636 беларусаў і толькі 7,611 рускіх і 1,077 прадстаўнікоў іншых нацыянальнасцей. У 1917 годзе ў горад прыязджае Максім Гарэцкі і паступае ў Археалагічны інстытут. Працаваў на савецкай службе[12], у Смаленскім савеце[13], камендантам жыллёвага аддзела[14] ў Смаленску (1918), паралельна, потым і стала супрацоўнічаў у газетах «Известия Смоленского Совета», «Западная коммуна», «Звезда» (з жніўня 1918[15]). З восені 1917 да 21 студзеня 1919 года ў Смаленску жыў Янка Купала разам са сваёй жонкай на вуліцы Малой Багаслоўскай, 5 (сёння вуліца Пушкіна) і працаваў агентам забеспячэння[16]. У 1922-23 і 1925-27 дзейнічала беларуская секцыя пры Смаленскім губернскім аддзеле народнай асветы[17]. У 2012 годзе ў Смаленску жыве больш 12000 беларусаў. У 22 сакавіка 2013 года заснавана беларускае зямляцтва і суполка Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны[18].

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 А. Трусаў. Вялікае Княства Смаленскае // «Наша Слова» № 34 (822) 5 верасня 2007
  2. Иванов Ю. Г.//500 вопросов и ответов о любимом городе. — Смоленск: Русич, 2011, 170 с.
  3. 3,0 3,1 Лемцюгова В. П. : Прадмова да даведніка «Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь»
  4. Principality of Smalensk in the 12th century // Шаблон:Крыніцы/Гістарычны шлях беларускай нацыі і дзяржавы, 2005 С. 354.
  5. 5,0 5,1 Смаленск // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 598
  6. Смаленск // Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998.— 287 с. ISBN 985-07-0131-5.
  7. Смаленскі езуіцкі калегіум // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 601
  8. Smalensk // Zaprudnik J. Historical dictionary of Belarus. — Lamham. — London: Scarecrow Press, 1998. P. 197.
  9. Вячаслаў Ракіцкі, Алег Трусаў. Беларускі феномен Смаленшчыны // Радыё Свабода, 31 жніўня 2007
  10. Иванов Ю. Г.//500 вопросов и ответов о любимом городе. — Смоленск: Русич, 2011, 108 с.
  11. Иванов Ю. Г.//500 вопросов и ответов о любимом городе. — Смоленск: Русич, 2011, 141 с.
  12. Адамовіч, Чыгрын, С.92.
  13. Адзначаецца яго добрае знаёмства з В. Кнорыным. Адамовіч, С.89, Чыгрын.
  14. Кіраваў рэквізіцыяй «лішкаў жытла ў буржуазіі».
  15. Запрошаны на сталую працу ў «Звязду» Кнорыным пасля абвяшчэння БССР. Пшыркоў, С.7.
  16. Иванов Ю. Г.//500 вопросов и ответов о любимом городе. — Смоленск: Русич, 2011, 170—171 с.
  17. Беларускае замежжа, «Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі», Мн., 2010, Беларусы ў Расіі, С.114
  18. [1]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 39—40. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]