Тышкевічы

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Род Тышкевічаў)
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Тышкевічы
POL COA Leliwa.svg
Краіна паходжання Вялікае Княства Літоўскае
Тытул графы
Прызнаныя ў Вялікае Княства Літоўскае, Рэч Паспалітая, Расійская імперыя

Тышкевічы — шляхецкі род герба «Ляліва», прадстаўнікі якога займалі высокія дзяржаўныя і ваенныя пасады ў Вялікім Княстве Літоўскім.

Валодалі вялікімі маёнткамі на тэрыторыі сучасных Беларусі (галоўная рэзідэнцыя — Лагойск), Літвы (Біржай) і Украіны (Бярдзічаў).

У наш час прадстаўнікі роду жывуць у Бельгіі, Вялікабрытаніі, Польшчы і Францыі[1].

Паходжанне[правіць | правіць зыходнік]

Паходяць ад Каленіка Мішкавіча, якому вялікі князь Свідрыгайла ў 1437 годзе даў сяло Буркаўцы са слабадой Мігеявічы, Хадарковічы і Ейковічы ў Жытомірскім павеце, а таксама сёлы Астаф’ева, Вальковічы, Дэмадковічы, Вішчы і Кусопічы ў Оўруцкім павеце. Каленік Мішкавіч таксама атрымаў вялікі маёнтак Чарталесы, у якім яго нашчадкі збудавалі Бярдзічаў. З цягам часу колькасць маёнткаў у прадстаўнікоў роду павялічылася.

У Каленіка Мішкавіча былі сыны Сенька (падскарбі і падканцлер Свідрыгайлы, 1446—1452), Федзька, Дашка, Івашка (архімандрыт Кіева-Пячэрскага манастыра) і Каленік (згадваецца ў 1457/1458—1488).

Каленік Каленікавіч меў сыноў Тышку (Цімафея), Акушку (намесніка звягольскага, зг. 1488), Гетаўта-Андрэя, Дзебру і невядомую на імя сястру (часам даецца імя Яўфімія, у шлюбе з Раманам Івашкавічам Волкавічам, яе ўнук Іван Гарнастай падтрымліваў родзічаў пры двары, спрыяў узвышэнню Тышкевічаў[2].

Як сведчаць імёны і дакументы, да 2-й паловы XVI ст. Тышкевічы былі праваслаўнай веры.

Ад сына Каленіка Каленікавіч Тышкі паходзіць прозвішча роду (г.зн. нашчадкаў Тышкі), у якога было 5 сыноў. Старэйшы Барыс (памёр пасля 1498 г.) быў жанаты з Мілохнай, сястрой вядомага ваеннага дзеяча і кіраўніка казакоў Астафія Дашкевіча (Дашковіча). Пра нашчадкаў Барыса звестак няма. Другі сын, Леў (памёр да 1515 г.) быў вялікакняжацкім дваранінам (прыдворным). Ад яго сына Скуміна Львовіча Тышкевіча (інакш — Івана Скуміна Львовіча; памёр у 1566) паходзіць галіна роду Скумінаў-Тышкевічаў (згасла 26 чэрвеня 1808 г.). Трэцім сынам Тышкі быў Васіль Тышкевіч (памёр 13 жніўня 1571 г.), ад якога паходзіць графская галіна роду Тышкевічаў-Каляніцкіх (так спачатку яны называліся), або Тышкевічаў, графаў «на Лагойску і Бярдзічаве».

Герб роду[правіць | правіць зыходнік]

Выкарыстоўвалі прыватны шляхецкі герб «Ляліва», якім таксама карысталіся 593 роды Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага.

Апісанне гербу: у блакітным полі залаты маладзік рогамі ўгору, над ім залатая 6-прамянёвая зорка. Кляйнот — над прылбіцай з каронай на паўлінавых пёрах, такія ж маладзік і зорка.

Герб выбіваўcя на літоўскіх манетах Фёдарам Тышкевічам — падскарбіем вялікім літоўскім.

Найбольш вядомыя прадстаўнікі[правіць | правіць зыходнік]

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

У 2014 годзе вуліца мікрараёна Міхалова-2 у Мінску названа вуліцай Тышкевічаў[3].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]