Розніца паміж версіямі "Гусіцкія войны"

Jump to navigation Jump to search
няма тлумачэння праўкі
(крыніца — ru:Гуситские войны)
 
|праціўнік1 = [[Гусіты]] 1419—1423, Радыкальныя гусіты ([[табарыты]] і арэбіты) 1423—1434
|праціўнік2 = [[Свяшчэнная Рымская імперыя]], раялісты і каталікі Чэхіі, [[Каралеўства Венгрыя|Венгрыя]], [[Папа Рымскі]], умераныя гусіты [[Каліксцінцы|(чашнікі)]] (1433—1434).
|камандзір1 = [[Ян Жыжка]], [[Пракоп Голы|Пракоп Голы]], [[Жыгімонт КарыбутКарыбутавіч]], іншыя
|камандзір2 = Імператар [[Свяшчэнная Рымская імперыя|Свяшчэннай Рымскай імперыі]] [[Жыгімонт, імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі|Жыгімонт]] (крыжакі), іншыя
|сілы1 =
Нешматлікія прыхільнікі Габсбургаў і каталіцкай царквы ў Чэхіі сталі лагерам ля [[Кутна-Гора|Кутна-Горы]]. Для іх падтрымкі [[Рымскі Папа]] абвясціў [[1 сакавіка]] [[1420]] года [[Крыжовыя паходы|крыжовы паход]] супраць ератыкаў-гусітаў. Імператар Жыгімонт сабраў у [[Сілезія|Сілезіі]] войска з нямецкіх, польскіх і венгерскіх рыцараў, а таксама з пяхоты, якую складала апалчэнне сілезскіх гарадоў і італьянскія найміты. У канцы красавіка яго армія ўварвалася ў Чэхію і рушыла на злучэнне з абаронцамі Кутна-Горы. Тым часам на паўднёвай мяжы Чэхіі аўстрыйскія і баварскія атрады яшчэ толькі рыхтаваліся да наступу, а на паўночна-заходняй мяжы збіраліся войскі з [[Брандэнбург]]а, [[Пфальц, рэгіён|Пфальца]], [[Трыр]]а, [[Кёльн]]а і [[Майнц]]а.
 
[[File:Hugo Schüllinger - Zapálení Kutné Hory a útěk vojáků Zikmundových.jpg|thumb|злева|Адыход [[Жыгімонт, імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі|імператара Жыгімонта]] ад Кутна-Горы]]
У канцы мая Жыгімонт увайшоў у Кутна-Гору і запатрабаваў, каб жыхары Прагі знялі аблогу гарадской цытадэлі, дзе заселі каралеўскія салдаты. Пражане паслалі ганцоў у Табар па дапамогу. 9 тысяч [[Табарыты|табарытаў]] пад камандаваннем [[Ян Жыжка|Яна Жыжкі]] прыбылі пад Прагу. Рыцары атакавалі іх на паходзе, але атака была адбіта агнём бамбард і [[лучнік]]аў ды [[аркебузір]]аў, якія баранілі [[вагенбург]]. [[20 мая]] Жыжка увайшоў у Прагу і прыняў камандаванне над усёй гусіцкай арміяй. Жыгімонт падышоў да Прагі з усходу, але атакаваць непрыяцеля не вырашыўся і [[25 мая]] адступіў.
 
 
У канцы чэрвеня атрад нямецкіх рыцараў і пяхоты аблажыў Табар. З поўдня да гэтага горада падыходзіла войска аўстрыйскага герцага. Але атрад, пасланы Жыжкам з Прагі, раптам атакаваў праціўніка з тылу, а гарнізон Табара зрабіў вылазку. Атрад, які абложваў горад, быў разбіты.
[[Файл:Josef Mathauser - Jan Žižka s knězem Václavem Korandou roku 1420 hledí s Vítkova na Prahu.jpg|thumb|злева|Ян Жыжка са святаром [[Вацлаў Коранда|Вацлавам Коранда]]м у 1420 годзе аглядае Прагу з Віткавай гары, Іозеф Матхаўзер]]
 
Пасля гэтага Жыгімонт загадаў аўстрыйцам ісці да Прагі. Тут на [[Віткава гара|Віткавай гары]] [[14 ліпеня]] [[1420]] года адбылася [[Бітва на Віткавай гары|вырашальная бітва гусітаў і крыжакоў]]. Калі б армія Жыгімонта авалодала гэтай гарой, Прага апынулася б у блакадзе. Аднак рыцарам не ўдалося пераадолець [[роў]], выкапаны на схіле гары, а контратака пяхоты на чале з Жыжкам адкінула іх да падножжа. Тым часам у фланг войска Жыгімонта ўдарыла пражскае апалчэнне. Армія крыжакоў адступіла.
 
Жыжку ўдалося з атрадам табарытаў прарваць кальцо аблогі і правесці ў горад абоз з харчом. Аднак контратака польскіх і венгерскіх рыцараў вымусіла табарытаў адступіць да Прагі.
 
[[Файл:Wagenburg.jpg|thumb|Гусіцкі вагенбург]]
Жыжка заняў абарончую пазіцыю на гары Уладар недалёка ад горада Жлуцец. Табарыты пабудавалі вагенбург, у якім устанавілі бамбарды. На працягу трох дзён польскія і венгерскія рыцары атакавалі табарытаў, але іх атака была адбіта артылерыйскім агнём і бічамі. Пасля гэтага армія Жыжкі змагла прарвацца ў Жлуцец. Неўзабаве крыжакі, ў якія былі цяжкасці з забеспячэннем, пакінулі Чэхію.
 
 
== Пяты крыжовы паход супраць гусітаў ==
[[File:Husité - Jenský kodex.jpg|thumb|[[Бітва пры Домажліцах]], 15 ст.]]
У [[1431]] годзе [[імперскі сейм]] у [[Нюрнберг]]у пастанавіў арганізаваць пяты крыжовы паход у Чэхію. Германскія княствы выставілі 8200 конных рыцараў і значную колькасць пяхоты, падмацаванай 150 бамбардамі. У жніўні ля чэшскай мяжы армія крыжакоў пад камандаваннем Фрыдрыха Брандэнбургскага была раптам атакавана ў лагеры каля [[Домажліцы|Домажліцаў]] гусітамі і бегла, кінуўшы абоз і артылерыю. Затым пры Тахаве чэхі разбілі саксонскіх і баварскіх феадалаў.
 
 
== Наступствы ==
Поспехі гусітаў тлумачыліся іх згуртаванасцю перад тварам раздробненых сіл іх праціўнікаў — Польшчы, Венгрыі, аўстрыйскага герцагства і германскіх княстваў, толькі намінальна аб'яднаных пад вяршэнствам германскага імператара. Аднак сіл Чэхіі не хапала для заваявання і ўтрымання тэрыторый суседніх дзяржаў і поўнага разгрому армій крыжакоў. Урэшце ўмераная частка гусітаў пайшла на кампраміс з імперыяй і царквой, што і прывяло да заканчэння вайны, якая не прынесла, у сутнасці, якіх-небудзь значных вынікаў ніводнаму з бакоў, але значнагрунтоўна спустошыла [[Цэнтральная Еўропа|Цэнтральную Еўропу]]. У ходзе гусіцкіх войнаў [[Гарады Чэхіі|чэшскія гарады]] пашырылі свае правы, былыя каралеўскія гарады дамагліся поўнага самакіравання. Гусіцкія ідэі сталі правобразам еўрапейскай [[Рэфармацыя|Рэфармацыі]]<ref name="БЭ">{{крыніцы/БЭ|5}}</ref>.
 
== Гл. таксама ==
{{зноскі}}
 
== Літаратура ==
*{{крыніцы/БЭ|5}}
== Спасылкі ==
{{Commons|Category:}}

Навігацыя