Малая Літва: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Няма тлумачэння праўкі |
|||
Радок 23: | Радок 23: | ||
== Культура == |
== Культура == |
||
[[Выява:Ausra newspaper.jpg|thumb|left|''[[Аўшра, газета|Аўшра]]'' была надрукавана ў Тыльзіце]] |
[[Выява:Ausra newspaper.jpg|thumb|left|''[[Аўшра, газета|Аўшра]]'' была надрукавана ў Тыльзіце]] |
||
Малая Літва стала асноўным месцам развіцця літаратурная літоўскай мовы ў XVI—XVIII стст., якая фармавалася ў тыя часы на аснове заходніх дыялектаў [[жамойцкая мова|жамойцкай гаворкі (мовы)]] і з уплывам гаворак мясцовай прускай мовы. Першая друкаваная кніга на літаратурнай літоўскай мове, падрыхтаваная лютаранскім пастарам [[Марцінас Мажвідас|Марцінасам Мажвідасам]], была надрукавана ў [[горад Калінінград|Кёнігсбергу]] ([[Герцагства Прусія]]) у 1547 г., гэтак жа як і першая літоўская граматыка ''Grammatica Litvanica'' [[ |
Малая Літва стала асноўным месцам развіцця літаратурная літоўскай мовы ў XVI—XVIII стст., якая фармавалася ў тыя часы на аснове заходніх дыялектаў [[жамойцкая мова|жамойцкай гаворкі (мовы)]] і з уплывам гаворак мясцовай [[пруская мова|прускай мовы]]. Першая друкаваная кніга на літаратурнай літоўскай мове, падрыхтаваная лютаранскім пастарам [[Марцінас Мажвідас|Марцінасам Мажвідасам]], была надрукавана ў [[горад Калінінград|Кёнігсбергу]] ([[Герцагства Прусія]]) у 1547 г., гэтак жа як і першая літоўская граматыка ''Grammatica Litvanica'' [[Даніэль Клейн|Даніэля Клейна]], надрукаваная тут у 1653 г.<ref>Литва Малая // Большая Российская энциклопедия: в 30 т. — Москва, 2010. — Т. 17. — С. 628.</ref> |
||
Гэтаму спрыяла тое, што [[Герцагства Прусія]] ў першай XVI ст. падтрымлівала працэсы Рэфармацыі (якая ўхваляла пераход да «зразумелых» масам, народных моў у набажэнстве), прыняло [[лютаранства]] ў якасці афіцыйнай канфесіі і перайшло замест латыні на нямецкую мову набажэнстваў і падтрымлівала друк кніг і асветы на балтыйскіх мовах (літоўскай і прускай) як гарантыі шырокай падтрымкі афіцыйнай нямецкай улады з боку шырокіх мас Герцагства Прусія<ref>Литва Малая // Большая Российская энциклопедия: в 30 т. — Москва, 2010. — Т. 17. — С. 628.</ref>. |

У 1579-1590 гг. [[Ёнас Брэткунас]] пераклаў у Кёнігсбергу Біблію на літоўскую мову, але гэты пераклад не быў надрукаваны<ref>Литва Малая // Большая Российская энциклопедия: в 30 т. — Москва, 2010. — Т. 17. — С. 628.</ref>. У XVIII ст. тут [[Крысціонас Данелайціс]] стварыў першую вершаваную паэму («Поры года») на літоўскай мове, якая, аднак, была апублікавана і стала вядомай шырокім колам толькі ў XIX ст.<ref>Литва Малая // Большая Российская энциклопедия: в 30 т. — Москва, 2010. — Т. 17. — С. 628.</ref>. Менавіта ў Кёнігсбергу ў 1745 г. была надрукавана першая Біблія на літоўскай мове. |
|||
У першай палове XIX ст. у Малай Літве былі выдадзены першыя газеты на літоўскай мове, але ў маленькіх накладах і хутка іх друк быў згорнуты. |
|||
Да пачатку XVIII ст. [[прусы]] ў Малой Літве былі анямечаны, таму большасць насельніцтва Малой Літвы склалі [[прускія літоўцы|літоўцы (літувінінкі/прускія літоўцы)]], але прускі кароль Фрыдрых Вільгельм I, імкнучыся ліквідаваць значныя страты насельніцтва з-за эпідэмі чумы ў 1709-1711 гг. у рэгіёне, запрасіў у Каралеўства Прусія (і, адпаведна, у Малую Літву) нямецкамоўных каланістаў з [[Аўстрыя|Аўстрыі]], нямецкіх княстваў [[Германія|Германіі]], [[Швейцарыя|Швейцарыі]] і [[Галандыя|Галандыі]]<ref>Литва Малая // Большая Российская энциклопедия: в 30 т. — Москва, 2010. — Т. 17. — С. 628.</ref>. |
|||
У выніку спачатку [[Эвакуацыя Усходняй Прусіі|эвакуацыі нямецкімі ўладамі]] нямецкага насельніцтва ў 1944 годзе, а затым і [[Дэпартацыя немцаў пасля Другой сусветнай вайны|дэпартацыі]] астатняга насельніцтва Усходняй Прусіі ў Германію ў [[1945]] г., падчас і адразу пасля [[Другая сусветная вайна|Другой сусветнай вайны]], амаль нічога з культуры прускіх літоўцаў не захавалася. Тым не менш Малая Літва ўнесла важны ўнёсак у літоўскую культуру. Пісьмовая форма мовы прускіх літоўцаў заклала аснову сучаснай літоўскай мовы. Малая Літва была радзімай [[Крысціянас Данелайціс|Крысціянаса Данелайціса]], пастара і паэта, аўтара паэмы «Поры года», заснавальніка літоўскай мастацкай літаратуры, і [[Відунас]]а, асветніка і філосафа XX стагоддзя. |

Версія ад 22:54, 23 лістапада 2014
Малая Літва Жамойць Аўкштайтыя | Сувалкія Дзукія |
Малая Літва (літ.: Mažoji Lietuva, ням.: Kleinlitauen, Preussisch Litauen) або Пруская Літва — гістарычны этнаграфічны рэгіён Прусіі, пазней Усходняй Прусіі ў Германіі, месца пражывання прускіх літоўцаў.
Гісторыя
Як своеасаблівы гістарычны рэгіён Малая Літва сфармавалася ў пачатку XVI ст. на тэрыторыі Тэўтонскага ордэна — у ніжнім цячэнні ракі Нёман, дзе склалася своеасаблівая этнакультурная група — літувінінкі (літоўнікі/прускія літоўцы). Малая Літва была паўночнай часткай Прусіі (пазней — Усходняй Прусіі) і атрымала сваю назву па тутэйшым літоўскамоўным насельніцтве, якое перасялілася сюды з Жамойці і змяшалася з мясцовымі балтамоўнымі жыхарамі.
Тэрмін Klein Litauen (Малая Літва) упершыню ўжыты ў нямецкамоўных хроніках Прусіі аўтарства С. Грунау і Л. Давіда ў пачатку XVI ст.[1]
Пасля секулярызацыі Тэўтонскага ордэна Млая Літва знаходзілася ў складзе Герцагства Прусія (1525—1618), Бранденбургска-Прускага Герцагства (1618—1701), Каралеўства Прусія (1701—1871) і Германская імперыі (1871—1918).
За выключэннем Клайпедскага края, які ў 1920 г. быў перададзены пад мандат Лігі Нацый у адпаведнасці з Версальскім дагаворам, і анексаванага Літвой у 1923 г., рэгіён да 1945 г. быў часткай Прусіі. Сёння невялікая частка Малой Літвы знаходзіцца ў межах сучасных Літвы і Польшчы, у той час як асноўная тэрыторыя — частка Калінінградскай вобласці Расіі. У літоўскім грамадстве абмяркоўваецца ідэя вяртання ўсёй тэрыторыі Малой Літвы.[2][3][4][5]
Культура
Малая Літва стала асноўным месцам развіцця літаратурная літоўскай мовы ў XVI—XVIII стст., якая фармавалася ў тыя часы на аснове заходніх дыялектаў жамойцкай гаворкі (мовы) і з уплывам гаворак мясцовай прускай мовы. Першая друкаваная кніга на літаратурнай літоўскай мове, падрыхтаваная лютаранскім пастарам Марцінасам Мажвідасам, была надрукавана ў Кёнігсбергу (Герцагства Прусія) у 1547 г., гэтак жа як і першая літоўская граматыка Grammatica Litvanica Даніэля Клейна, надрукаваная тут у 1653 г.[6]
Гэтаму спрыяла тое, што Герцагства Прусія ў першай XVI ст. падтрымлівала працэсы Рэфармацыі (якая ўхваляла пераход да «зразумелых» масам, народных моў у набажэнстве), прыняло лютаранства ў якасці афіцыйнай канфесіі і перайшло замест латыні на нямецкую мову набажэнстваў і падтрымлівала друк кніг і асветы на балтыйскіх мовах (літоўскай і прускай) як гарантыі шырокай падтрымкі афіцыйнай нямецкай улады з боку шырокіх мас Герцагства Прусія[7].
У 1579-1590 гг. Ёнас Брэткунас пераклаў у Кёнігсбергу Біблію на літоўскую мову, але гэты пераклад не быў надрукаваны[8]. У XVIII ст. тут Крысціонас Данелайціс стварыў першую вершаваную паэму («Поры года») на літоўскай мове, якая, аднак, была апублікавана і стала вядомай шырокім колам толькі ў XIX ст.[9]. Менавіта ў Кёнігсбергу ў 1745 г. была надрукавана першая Біблія на літоўскай мове.
У першай палове XIX ст. у Малай Літве былі выдадзены першыя газеты на літоўскай мове, але ў маленькіх накладах і хутка іх друк быў згорнуты.
Да пачатку XVIII ст. прусы ў Малой Літве былі анямечаны, таму большасць насельніцтва Малой Літвы склалі літоўцы (літувінінкі/прускія літоўцы), але прускі кароль Фрыдрых Вільгельм I, імкнучыся ліквідаваць значныя страты насельніцтва з-за эпідэмі чумы ў 1709-1711 гг. у рэгіёне, запрасіў у Каралеўства Прусія (і, адпаведна, у Малую Літву) нямецкамоўных каланістаў з Аўстрыі, нямецкіх княстваў Германіі, Швейцарыі і Галандыі[10].
У выніку спачатку эвакуацыі нямецкімі ўладамі нямецкага насельніцтва ў 1944 годзе, а затым і дэпартацыі астатняга насельніцтва Усходняй Прусіі ў Германію ў 1945 г., падчас і адразу пасля Другой сусветнай вайны, амаль нічога з культуры прускіх літоўцаў не захавалася. Тым не менш Малая Літва ўнесла важны ўнёсак у літоўскую культуру. Пісьмовая форма мовы прускіх літоўцаў заклала аснову сучаснай літоўскай мовы. Малая Літва была радзімай Крысціянаса Данелайціса, пастара і паэта, аўтара паэмы «Поры года», заснавальніка літоўскай мастацкай літаратуры, і Відунаса, асветніка і філосафа XX стагоддзя.
Нацыянальныя сімвалы
Вядома выява герба і сцяга Малой Літвы на акце Нацыянальнага Савета Малой Літвы (прускіх літоўцаў) ад 30 лістапада 1918 года.
Герб уяўляе сабой шчыт з Пагоняй, на якім таксама змешчаны дзве 8-канцовыя сярэбраныя зоркі, а зверху на шчыт пакладзены ўвянчаны залатой каронай чырвоны шчыток з залатымі Калонамі Гедзіміна.[11]
Сцяг жа ўяўляе сабой прамавугольнае палотнішча з трох роўнавялікіх гарызантальных палос: верхняй — зялёнага, сярэдняй — белага і ніжняй — чырвонага колеру.
Зноскі
- ↑ Литва Малая // Большая Российская энциклопедия: в 30 т. — Москва, 2010. — Т. 17. — С. 628.
- ↑ (літ.) Karaliaučiaus problema . Архівавана з першакрыніцы 1 красавіка 2012. Праверана 18 кастрычніка 2007.
- ↑ (літ.) Tvirta ranka ar kinkadrebystė? . Архівавана з першакрыніцы 1 красавіка 2012. Праверана 18 кастрычніка 2007.
- ↑ Potsdam and Lithuania are burning . Праверана 18 кастрычніка 2007.
- ↑ (літ.) "Prijunkite Kaliningradą prie Lietuvos..." . Архівавана з першакрыніцы 1 красавіка 2012. Праверана 18 кастрычніка 2007.
- ↑ Литва Малая // Большая Российская энциклопедия: в 30 т. — Москва, 2010. — Т. 17. — С. 628.
- ↑ Литва Малая // Большая Российская энциклопедия: в 30 т. — Москва, 2010. — Т. 17. — С. 628.
- ↑ Литва Малая // Большая Российская энциклопедия: в 30 т. — Москва, 2010. — Т. 17. — С. 628.
- ↑ Литва Малая // Большая Российская энциклопедия: в 30 т. — Москва, 2010. — Т. 17. — С. 628.
- ↑ Литва Малая // Большая Российская энциклопедия: в 30 т. — Москва, 2010. — Т. 17. — С. 628.
- ↑ HERALDICUM: Гербы Літвы
Літаратура
- Литва Малая // Большая Российская энциклопедия: в 30 т. / Председатель Науч.-ред совета Ю.С. Осипов. Отв. ред. С.Л. Кравец. — Москва : Большая Российская энциклопедия, 2010. — Т. 17. Лас-Тунас — Ломонос. — С. 628.