Сцяпан Хусейнавіч Александровіч: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
др →Спасылкі: рэкатэгарызацыя using AWB |
др removed Category:Асобы using HotCat |
||
Радок 94: | Радок 94: | ||
{{DEFAULTSORT:Александровіч, Сцяпан}} |
{{DEFAULTSORT:Александровіч, Сцяпан}} |
||
[[Катэгорыя:Асобы]] |
|||
[[Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі]] |
[[Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі]] |
||
[[Катэгорыя:Пісьменнікі паводле алфавіта]] |
[[Катэгорыя:Пісьменнікі паводле алфавіта]] |
Версія ад 15:53, 26 красавіка 2015
Сцяпан Хусейнавіч Александровіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 15 снежня 1921 |
Месца нараджэння | Капыль |
Дата смерці | 1 мая 1986 (64 гады) |
Месца смерці | Мінск |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | літаратуразнавец, перакладчык, краязнавец, літаратурны крытык, пісьменнік, публіцыст, літаратар |
Навуковая сфера | Літаратуразнаўства, беларусазнаўства |
Месца працы |
Нацыянальная акадэмія навук Беларусі Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт |
Навуковая ступень | доктар філалагічных навук |
Навуковае званне | прафесар |
Альма-матар | Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт |
Член у | |
Узнагароды |
Сцяпан Александровіч (1921, Капыль — 1986, Мінск) — беларускі пісьменнік, літаратуразнаўца, крытык, краязнаўца. Доктар філалагічных навук, прафесар[1]. Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1955 г.
Біяграфія
Нарадзіўся 15 снежня 1921 г. у гарадскім пасёлку Капыль Мінскай вобласці ў сям'і рабочага. Скончыў сярэднюю школу ў Капылі.
У 1939 г. паступіў на філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і быў прызваны ў Чырвоную Армію. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны[1]. Бег з нямецкага палону (Крывы Рог) на Капыльшчыну. Быў партызанам.
Скончыў універсітэт у 1950 г[1]. Выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Наваельненскай сярэдняй школе Дзятлаўскага раёна і ў Навагрудку (1944—1953), у Мінскім бібліятэчным тэхнікуме (1953—1958). У 1959[1]—1963 гг. — навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуры Імя Янкі Купалы АН БССР. З 1963 г. — дацэнт, з 1974 г. — прафесар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта[1].
Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны II ступені, Славы III ступені і медалямі.
Памёр 1 мая 1986 г у Мінску[2].
Асноўныя навуковыя працы
Даследаваў гісторыю беларускай літаратуры XIX—XX стагоддзяў, развіццё нацыянальнага кнігадрукавання і перыядычнага друку, літаратурныя сувязі, у тым ліку беларуска-ўкраінскія. Аляксандровіч надаваў значную ролю вывучэнні творчасці Тараса Шаўчэнкі. Яму належаць артыкулы «Т. Шаўчэнка і Янка Купала», « Тарас Шаўчэнка і Беларусь»(абедзве — 1958), «Любоў Беларусі»(1964) і іншыя.
Даследаваў гісторыю беларускай літаратуры ў міжславянскім беларуска-балтыйскім і агульнаеўрапейскім гістарычна-культурным кантэксце. У працы «Пуцявіны роднага слова» (1971) прааналізаваў працэс станаўлення новай беларускай літаратуры ў 2-й палове XIX — пачатку XX ст. паралельна з зараджэннем і развіццём нацыянальнага кнігадрукавання і перыёдыкі[1]. Узнавіў цэласную карціну беларускіх перыядычных выданняў і выдавецкіх суполак, таварыстваў, паказаў іх ролю ў ідэйна-мастацкім і жанравым росце айчыннай славеснасці, сталенні нацыянальнага тэатра, музыкі, журналістыкі, у паглыбленым вывучэнні фальклору, этнаграфіі і ўсёй культуры Беларусі. У кнізе «Вальнадумца з-пад Нясвіжа Аляксандр Незабытоўскі» (1975) раскрыў малавядомыя падзеі з гісторыі беларуска-польскіх літаратурных і грамадска-палітычных сувязяў у 1840-я гады.
Адмысловыя распрацоўкі прысвяціў жыццю і дзейнасці Ф. Скарыны, гісторыі народніцкага «Гомана», газетам «Наша доля» і «Наша ніва», сувязям Янкі Купалы з польскай літаратурай і інш. Вывучаў літаратурна-гістарычную біяграфію Цішкі Гартнага (З. Жылуновіча). Для створаных С. Александровічам літаратурных партрэтаў пісьменнікаў П. Багрыма, Ф. Савіча, Ф. Багушэвіча, Каруся Каганца, Янкі Купалы, Якуба Коласа, Цёткі, Змітрака Бядулі, Кузьмы Чорнага і іншых уласцівы глыбокі гістарызм, жыццёвая праўдзівасць.
Дзейсна прычыніўся да ўзбагачэння крыніцазнаўчай і тэксталагічнай базы па гісторыі беларускай літаратуры. Надаваў прынцыповае значэнне метадалогіі даследаванняў, палемізаваў з некаторымі расійскімі і польскімі аўтарамі за іх антыгістарычны падыход да паняццяў «Русь», «рускі», «Літва», «літоўскі», штучнае атаясамліванне з расійскай або літоўскай культурай здабыткаў уласна беларускай культуры, дасягнутых пад гэтымі назвамі ў розныя эпохі[3].
- Александровіч, С. Х. Незабыўнымі сцежкамі. — 2-е выд. дап. і дапрац. / С. Х. Александровіч. — Мінск : Вучпедвыд БССР, 1962. — 221 с.
- Александровіч, С. Х. Па слядах паэтычнай легенды / С. Х. Александровіч. — Мінск : Народная асвета, 1965. — 175 с.
- Александровіч, С. Х. Тут зямля такая. — 2-е выд. дап. і дапрац. / С. Х. Александровіч. — Мінск : Народная асвета, 1985. — 256 с.
- Александровіч, С. Х. Вальнадумца з-пад Нясвіжа Аляксандр Незабытоўскі : З гісторыі беларуска-польскіх літаратурных і грамадска-палітычных сувязей у 40-гады XIX стагоддзя / С. Х. Александровіч. — Мінск : Выд-ва БДУ імя У. І. Леніна, 1975. — 119 с.
- Александровіч, С. Х. Старонкі братняй дружбы : Артыкулы пра літаратурныя сувязі / С. Х. Александровіч. — Мінск : Дзяржвыд БССР, 1960. — 220 с.
- Александровіч, С. Х. Гісторыя і сучаснасць : Літаратурна-крытычныя артыкулы / С. Х. Александровіч. — Мінск : Беларусь, 1968. — 255 с.
- Александровіч, С. Х. Кнігі і людзі : Даследаванні, архіўныя знаходкі, успаміны, эсэ / С. Х. Александровіч. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1976. — 207 с.
- Александровіч, С. Х. Пуцявіны роднага слова : Праблемы развіцця беларускай літаратуры і друку другой паловы XIX — пачатку XX ст. / С. Х. Александровіч. — Мінск : БДУ, 1971. — 247 с.
- Александровіч, С. Х. Слова — багацце : Літаратурна-крытычныя артыкулы / С. Х. Александровіч. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1981. — 414 с.
Адзін з аўтараў «Гісторыі беларускай савецкай літаратуры» (1964) і складальнікаў хрэстаматый «Беларуская літаратура XIX стагоддзя» (1971), «Беларуская літаратура XIX-пачатку XX ст.: Хрэстаматыя крытычных матэрыялаў» (1978), «Публицистика белорусских народников : Нелегальные издания белорусских народников (1881—1884)» (1983), «Успаміны пра Цішку Гартнага» (1984).
Падрыхтаваў да выдання творчую спадчыну Ф. К. Багушэвіча, К. Каганца, А. Паўловіча, Цёткі[1].
Літаратурныя творы
Дэбютаваў у друку ў 1946 годзе[1]. Пісаў навукова-папулярныя і публіцыстычныя нарысы, мастацкія біяграфіі.
- Александровіч, С. Х. Ад роднае зямли : Аповесць пра маленства і юнацтва Я. Коласа / С. Х. Александровіч. — Мінск : Дзяржвыд БССР, 1962. — 236 с.
- Александровіч, С. Х. На шырокі прастор : Старонкі жыцця Якуба Коласа / С. Х. Александровіч. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1972. — 429 с.
- Александровіч, С. Х. Крыжавыя дарогі : Аповесць пра Якуба Коласа / С. Х. Александровіч. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1985. — 333 с.
- Александровіч, С. Х. Далёкія зарніцы / С. Х. Александровіч. — Мінск : Беларусь, 1967. — 208 с.
Узнагароды
Узнагароджаны Ганаровай Граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР.
Узнагароджваўся ордэнамі Айчыннай вайны II ступені, Славы III ступені, медалямі.
Зноскі
Літаратура
- Александровіч Сцяпан Хусейнавіч // Беларуская энцыклапедыя : У 18 т. — Т. 1 : А — Аршын. — Мн., 1996. — С. 240.
- Александровіч Сцяпан Хусейнавіч // Беларускія пісьменнікі : Біябібліяграфічны слоўнік : У 6 т. — Т. 1. — Мн., 1992. — С. 65 — 69.
- Беларускія пісьменнікі (1917—1990) : Даведнік / Склад. А. К. Гардзіцкі. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1994. — С. 14.
- Гурыновіч, У. Пісьменнік і вучоны : [Творчы шлях Сцяпана Александровіча] / У. Гурыновіч // Слава працы. — 1986. — 16 снеж.
- Лойка, А. Нястомны даследчык слова роднага : [Даследчыцкія пошукі Александровіча] / А. Лойка // ЛІМ. — 1986. — С. 15.
- Марціновіч, А. Улюблёны ў слова : [Пра жыццё і творчасць С. Х. Александровіча] / А. Марціновіч // Нар. газета. — 1996. — 12 сак.
- Янушкевіч, Я. Даследчык роднай літаратуры : [Развагі пра творчасць С. Александровіча] / Я. Янушкевіч // Роднае слова. — № 11. — 1996. — С. 30 — 48.
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 2-я. — Мн.: БЕЛТА, 2002. С. 552
Спасылкі
- Степан Александрович (руск.)
- Нарадзіліся 15 снежня
- Нарадзіліся ў 1921 годзе
- Памерлі 1 мая
- Памерлі ў 1986 годзе
- Пахаваныя на Паўночных могілках
- Дактары філалагічных навук
- Члены Саюза пісьменнікаў СССР
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
- Кавалеры ордэна Славы
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Нарадзіліся ў Капылі
- Памерлі ў Мінску
- Пісьменнікі Беларусі
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Крытыкі Беларусі
- Крытыкі паводле алфавіта
- Постаці беларускага літаратуразнаўства
- Пісьменнікі СССР
- Постаці беларускага краязнаўства
- Постаці савецкага літаратуразнаўства
- Выпускнікі БДУ
- Выкладчыкі БДУ
- Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
- Заслужаныя дзеячы культуры Беларускай ССР
- Беларусісты
- Беларуска-літоўскія татары