Кедыры: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Artificial123 (размовы | уклад)
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 100: Радок 100:
|заўв =
|заўв =
}}
}}
{{Гісторыя Інданезіі}}

'''Кедыры''' ({{lang-ms|Kediri}}), таксама '''Кадыры''' ({{lang-id|Kadiri}}), '''Панджалу''' ({{lang-jv|Pangjalu}}) — сярэдневяковая [[індуізм|індуісцкая]] [[дзяржава]] на ўсходзе [[Востраў Ява|вострава Ява]] ([[1042]]—[[1222]] гг.).
'''Кедыры''' ({{lang-ms|Kediri}}), таксама '''Кадыры''' ({{lang-id|Kadiri}}), '''Панджалу''' ({{lang-jv|Pangjalu}}) — сярэдневяковая [[індуізм|індуісцкая]] [[дзяржава]] на ўсходзе [[Востраў Ява|вострава Ява]] ([[1042]]—[[1222]] гг.).



Версія ад 22:41, 22 лістапада 2016

Гістарычная дзяржава
Кедыры
1042 — 1222

Сталіца Даханапура
Форма кіравання манархія
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кедыры (малайск.: Kediri), таксама Кадыры (індан.: Kadiri), Панджалу (яв.: Pangjalu) — сярэдневяковая індуісцкая дзяржава на ўсходзе вострава Ява (10421222 гг.).

Згодна традыцыі, княства Кедыры было заснавана легендарным раджам Эрланга, які меў балійскае паходжанне, у 1042 г. Першапачаткова гэта была дробная дзяржава, залежная ад больш магутных дзяржаў Матарам і Шрывіджая. Назва княства паходзіць з санскрыту і азначае чырвоную або блакітную раслінную фарбу, якую з часоў сярэднявечча вывозілі з гэтай мясцовасці.

У XII — пачатку XIII стст. аслабленне Шрывіджаі спрыяла набыццю незалежнасці і пашырэнню меж. Кітайскія крыніцы пачатку XIII ст. называлі Кедыры адным з найбольш заможных і моцных фарміраванняў Паўднёва-Усходняй Азіі. Аснову эканомікі складала сельская гаспадарка, вытворчасць фарбаў і спецый. Надпісы перыяду раджы Ар'ешвары (11701180 гг.) сведчаць пра тое, што ў Кедыры меўся ваенны флот. У канцы XII ст. валадары дзяржавы прымалі тытул махараджаў, што сведчыла пра незалежнасць ад Шрывіджаі.

У 1222 г. Кен Арок, заснавальнік дзяржавы Сінгасары, падняў паўстанне і перамог армію Кедыры. Княства ўвайшло ў склад Сінгасары, а потым — Маджапахіта, кіравалася намеснікамі манархаў як аўтаномная адзінка. Канчаткова ліквідавана толькі ў сярэдзіне XX ст.

Спасылкі