Рыга Мастэрс (снукер): Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Kalinowski (размовы | уклад) Няма тлумачэння праўкі |
Artsiom91Bot (размовы | уклад) др Artsiom91Bot перанёс старонку Рыга Мастэрс, снукер у Рыга Мастэрс (снукер): ВП:НА |
(Няма розніцы)
|
Версія ад 22:55, 20 верасня 2017
Рыга Мастэрс | |
Лагатып Рыга Мастэрс 2016 | |
Год заснавання: | 2014 |
---|---|
Арэна: | Арэна Рыга |
Горад: | Рыга |
Краіна: | Латвія |
Спонсар: | Kaspersky Lab |
Фармат: | Нізкарэйтынгавы турнір (2014–2015) Рэйтынгавы турнір (2016–2017) |
Прызавы фонд: | £227,000 (2017) |
Колькасць удзельнікаў: | 68 (2017) |
Рэкорды | |
Дзеючы чэмпіён: | Раян Дэй (першы тытул) |
Рэкордная колькасць тытулаў: | 1: Марк Сэлбі Бары Хокінс Ніл Робертсан Раян Дэй |
Найвышэйшая серыя: | 142: Марка Фу (2014) |
Апошні турнір | |
Рыга Мастэрс 2017 |
Рыга Мастэрс (англ.: Riga Masters; да 2016 года: Адкрыты чэмпіянат Рыгі (англ.: Riga Open)) — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры. Быў заснаваны ў 2014 годзе і два гады праходзіў у рамках нізкарэйтынгавай серыі Players Tour Championship, а ў 2016 годзе атрымаў статус рэйтынгавага турніру. Турнір праходзіць на Арэне Рыга ў Рызе, Латвія. Прызавы фонд спаборніцтва 2017 года склаў £227,000.
У 2017 годзе турнір праходзіў на працягу трох дзён у канцы чэрвеня, а ў пятніцу былі згуляныя чвэрцьфіналы, паўфіналы і фінальны паядынак спаборніцтва.
Фармат Рыга Мастэрс 2017 года ўключаў у сябе адзін кваліфікацыйны раўнд, які праходзіў у Вялікабрытаніі на працягу трох дзён за некалькі тыдняў да пачатку асноўнай стадыі і ў якім прымалі ўдзел 128 снукерыстаў. У асноўную стадыю патрапілі 64 пераможцы кваліфікацыйнага раўнда, якія гулялі на выбыванне, пачынаючы з 1/32 фіналу.
У 2014 годзе пераможцам першага турніру ў Рызе стаў Марк Сэлбі, а ў 2015 годзе тытул атрымаў Бары Хокінс. Пераможцамі рэйтынгавых турніраў у Рызе сталі аўстраліец Ніл Робертсан у 2016 годзе і валіец Раян Дэй у 2017 годзе.
Вынікі
Фармат |
---|
Адкрыты чэмпіянат Рыгі (нізкарэйтынгавы ў рамках PTC) |
Рыга Мастэрс (рэйтынгавы) |
Год | Пераможца | Фіналіст | Фінальны лік | Паўфіналісты | КУ |
---|---|---|---|---|---|
2014 | Марк Сэлбі | Марк Ален | 4:3 | Бары Хокінс, Энтані Мак-Гіл | 128 |
2015 | Бары Хокінс | Том Форд | 4:1 | Грэм Дот, Бэн Вуластан | 128 |
2016 | Ніл Робертсан | Майкл Холт | 5:2 | Марк Уільямс, Дарэн Морган | 66 |
Фіналісты турніру
Гулец | П | Ф | КФ | ВТ | Фіналы |
---|---|---|---|---|---|
Ніл Робертсан | 1 | 0 | 1 | 2016 | — |
Бары Хокінс | 1 | 0 | 1 | 2015 | — |
Марк Сэлбі | 1 | 0 | 1 | 2014 | — |
Майкл Холт | 0 | 1 | 1 | — | 2016 |
Том Форд | 0 | 1 | 1 | — | 2015 |
Марк Ален | 0 | 1 | 1 | — | 2014 |
Пераможцы турніру паводле краін
Краіна | КП | АКП | Першы тытул | Апошні тытул |
---|---|---|---|---|
Англія | 2 | 2 | 2014 | 2015 |
Аўстралія | 1 | 1 | 2016 | 2016 |
Рэкорды
Агульныя вынікі розыгрышай
Год | Пераможца | ЛСС | АНС |
---|---|---|---|
2014 | Марк Сэлбі | Марка Фу (4), Марк Сэлбі (4) |
Марка Фу (142) |
2015 | Бары Хокінс | Грэм Дот (3), Джад Трамп (3) |
Рыкі Уолдэн (142) |
2016 | Ніл Робертсан | Ніл Робертсан (4) | Мартын О'Донэл (138) |
Дасягненні гульцоў
Усе розыгрышы
- Найбольшая колькасць выйграных тытулаў
- 1, Марк Сэлбі (2014), Бары Хокінс (2015), Ніл Робертсан (2016).
- Найбольшая колькасць фіналаў
- 1, Марк Сэлбі (2014), Марк Ален (2014), Бары Хокінс (2015), Том Форд (2015), Ніл Робертсан (2016), Майкл Холт (2016).
- Найбольшая колькасць паўфіналаў
- 2 (усе розыгрышы), Бары Хокінс (2014, 2015).
- Найбольшая колькасць чвэрцьфіналаў
- 2 (усе розыгрышы), Бары Хокінс (2014, 2015), Джад Трамп (2014, 2016), Энтані Мак-Гіл (2014, 2016).
- Найбольшая колькасць выхыдаў у 1/8 фіналу
- 3 (усе розыгрышы), Джад Трамп, Марк Уільямс.
- Найбольшая колькасць выхыдаў у 1/16 фіналу
- 3 (усе розыгрышы), Джад Трамп, Марк Уільямс, Шон О'Саліван, Майкл Холт, Сцюарт Бінэм.