Гідэнзэ: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Frantishak (размовы | уклад) |
Frantishak (размовы | уклад) |
||
Радок 46: | Радок 46: | ||
Flagge Hiddensee.svg|Сцяг |
Flagge Hiddensee.svg|Сцяг |
||
</gallery> |
</gallery> |
||
== Інфраструктура == |
|||
Населены пераважна паўночная і паўднёвая часткі вострава. Поўдзень займае [[птушкі|птушыны]] запаведнік. |
|||
{| class="wikitable" |
|||
|+Паселішчы Гідэнзэ |
|||
|- |
|||
! Назва !! Першае узгадванне !! Дадатковая інфармацыя |
|||
|- |
|||
|Фітэ || [[1513]] || Асноўны адміністрацыйны цэнтр |
|||
|- |
|||
|Грыбен || || Лічыцца найстаражытнейшым паселішчам. Назва паходзіць ад [[славянскія мовы|славянскага]] слова ''[[грыбы]]'' |
|||
|- |
|||
|Клостэр || [[1296]] || |
|||
|- |
|||
|Ноендорф || [[1700]] || |
|||
|} |
|||
== Спасылкі == |
== Спасылкі == |
Версія ад 23:18, 30 лістапада 2018
Гідэнзэ | |
---|---|
У параметры «Нацыянальная назва» парушаны сінтаксіс: яго дакладнае запаўненне: «код мовы/назва/код другой мовы/назва». Калі ласка, выпраўце гэтую памылку! | |
Характарыстыкі | |
Плошча | 19,02 км² |
Насельніцтва | 1 000 чал. |
Шчыльнасць насельніцтва | 52,58 чал./км² |
Размяшчэнне | |
54°32′27,40″ пн. ш. 13°05′35,90″ у. д.HGЯO | |
Акваторыя | Балтыйскае мора |
Краіна | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гідэнзэ, Гідэнзе[1] (ням.: Hiddensee) — востраў на поўдні Балтыйскага мора. Уваходзіць у склад германскай зямлі Мекленбург-Пярэдняя Памеранія. Плошча - 19,02 км². Насельніцтва (2017 г.) — 1000 чалавек.
Геаграфія
Востраў Гідэнзэ месціцца на захад ад большага па памерах вострава Руген. Адлучаны ад яго шэрагам праліваў і заліваў, у самым вузкім месцы ўсяго на 480 м. Выцягнуты з поўначы на поўдзень на 17 км. Найбольшая шырыня — 1,97 км, найменьшая шырыня — 125 м. Найвышэйшы пункт — пагорак Бакенберг (72 м) на поўначы.
Гідэнзэ — адносна маладое ўтварэнне з пункту гледжання геалогіі. Пачаў фарміравацца ў апошні ледавіковы перыяд у выніку адкладанняў ледавіка. Абрысы ўзбярэжжа, блізкія да сучасных, узніклі толькі пасля нашай эры. Пясчаная частка берага вельмі няўстойлівая, у нашы дні на поўначы скарачаецца з хуткасцю каля 30 см у год. Для абароны берага ад мора ўзводзяцца дамбы.
Клімат мяккі марскі. Дзякуючы сталым вятрам назіраецца 2168 сонечных гадзін у год. Сярэднегадавая тэмпература каля +8°C. Сярэдняя гадавая колькасць ападкаў 540 мм.
Гісторыя
Найстаражытнейшым сведчаннем прысутнасці чалавека на Гідэнзэ з'яўляецца пахаванне германскай жанчыны, якое датуецца III ст. н. э. У VII ст. тут пасяліліся славяне. Лічыцца, што сучасная назва вострава паходзіць ад імя нарвежскага караля Хедына. Упершыню яна ўзгадваецца Саксонам Граматыкам, прысутнічае ў Малодшай Эдзе.
13 красавіка 1296 г. руянскі князь Візлаў II перадаў Гідэнзэ цыстэрцыянцам, якія заснавалі на ім абацтва Святога Мікалая. Яно было ліквідавана ў 1536 г. у выніку Рэфармацыі. Востраў быў падпарадкаваны Памераніяй. Падчас Трыццацігадовай вайны пацярпелі знакамітыя лясы Гідэнзэ, спаленыя, каб не дазволіць вываз драўніны ў Данію. У 1648 - 1815 гг. уваходзіў у склад Швецыі.
У 1815 - 1945 гг. Гідэнзэ знаходзіўся пад катролем Прусіі. У 1864 - 1872 гг. берагавая лінія моцна пацярпела ад штармоў. Каб узнавіць яе, была пабудавана дамба, ствараліся штучныя лесанасаджэнні. У 1939 г. усе паселішчы вострава былі аб'яднаны ў адзіны муніцыпалітэт.
У 1945 г. часова заняты савецкімі войскамі. Пасля заканчэння II Сусветнай вайны ў складзе Мекленбурга-Пярэдняй Памераніі.
Герб і сцяг
-
Герб
-
Сцяг
Інфраструктура
Населены пераважна паўночная і паўднёвая часткі вострава. Поўдзень займае птушыны запаведнік.
Назва | Першае узгадванне | Дадатковая інфармацыя |
---|---|---|
Фітэ | 1513 | Асноўны адміністрацыйны цэнтр |
Грыбен | Лічыцца найстаражытнейшым паселішчам. Назва паходзіць ад славянскага слова грыбы | |
Клостэр | 1296 | |
Ноендорф | 1700 |
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Гідэнзэ
- Афіцыйная старонка
- Культурная старонка
- Прыморскі атлас Балтыйскага мора
Зноскі
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10). — карта Мекленбург-Пярэдняй Памераніі