Надзея Канстанцінаўна Крупская: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
др афармленне |
др added Category:Дэлегаты II з’езда РСДРП using HotCat |
||
Радок 20: | Радок 20: | ||
[[Катэгорыя:Постаці СССР]] |
[[Катэгорыя:Постаці СССР]] |
||
[[Катэгорыя:Дактары педагагічных навук]] |
[[Катэгорыя:Дактары педагагічных навук]] |
||
[[Катэгорыя:Дэлегаты II з’езда РСДРП]] |
Версія ад 17:58, 23 красавіка 2020
Надзея Канстанцінаўна Крупская | |
---|---|
руск.: Надежда Константиновна Крупская | |
Дата нараджэння | 14 (26) лютага 1869 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 27 лютага 1939[1][2][…] (70 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Адукацыя | |
Навуковая ступень | доктар педагагічных навук |
Партыя | |
Член у | |
Род дзейнасці | бібліятэкарка, пісьменніца, настаўніца, палітык |
Бацька | Канстанцін Крупскі[d] |
Маці | Elizaveta Krupskaya[d] |
Муж | Уладзімір Ільіч Ленін |
Узнагароды | |
Аўтограф | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Надзея Канстанцінаўна Крупская (Ульянава) (26 лютага 1869, Санкт-Пецярбург — 27 лютага 1939, Масква) — савецкая грамадская дзеячка, педагог. Жонка У. Леніна. Ганаровы член АН СССР (1931). Доктар педагагічных навук (1936).
Біяграфія
Нарадзілася ў Санкт-Пецярбургу ў незаможнай шляхецкай сям’і беларускага паходжання, якая выехала з Валынскай губерні. Яе бацька — паручнік Канстанцін Ігнацьевіч Крупскі (1838—1883) належаў да арганізацыі Камітэт рускіх афіцэраў у Польшчы, маці — Лізавета Васільеўна Цістрава (1843—1915), гувернантка. Дзед па бацьку Ігнат Крупскі быў прадстаўніком мясцовага дваранства ў Слуцку, у сувязі з чым трапіў у якасці аднаго з герояў у паэму «Файнбергада» слуцкага паэта Р. Скурата[4].
Скончыла гімназію (1887), вучылася на вышэйшых Бястужаўскіх жаночых курсах. У 1891—1896 г. настаўнічала ў Пецярбургу, адначасова (з 1890) займалася рэвалюцыйнай дзейнасцю. Была арыштаваная ў 1896 г., з 1898 член Расійскай сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі, у тым жа годзе яе асудзілі да трох гадоў ссылкі ў сяло Шушанскае Уфімскай губерні (цяпер Краснаярскі край), дзе адбываў ссылку і У. Ульянаў (Ленін). Там яна з ім прымае хрысціянскі шлюб у Рускай Праваслаўнай Царквы. У 1900—1901 адбывала ссылку г. Уфа. З 1901 г. суправаджала У. Леніна ў эміграцыі, падтрымлівала яго ў якасці сакратара і прэс-сакратара. Дапамагала У. Леніну ў выданні газет «Искра» і «Вперёд» (1901—1905), «Пролетарий» і «Социал-демократ» (1907—1911). 3 красавіка 1917 зноў у Расіі. Удзельніца Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917. Пасля 1917 г. працавала ў савецкай сістэме адукацыі. Член калегіі Наркамасветы, з лістапада 1920 старшыня Галоўпалітасветы пры Наркамасветы РСФСР, з 1929 намеснік народнага камісара асветы РСФСР. 3 1924 член ЦКК, з 1927 член ЦК ВКП(б).
Распрацоўвала прынцыпы савецкай сістэмы народнай асветы, метадалагічных і метадычных асноў навучання і выхавання. Аўтар прац па педагогіцы і ўспамінаў пра У. Леніна.
Зноскі
- ↑ Крупская Надежда Константиновна // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
- ↑ Internet Movie Database — 1990. Праверана 15 кастрычніка 2015.
- ↑ а б Крупская Надежда Константиновна // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Прогулка по Слуцку, или по следам Файнберга (руск.)
Літаратура
- БелЭн у 18 т. Т. 8. — Мн., 1999. С. 487.
- Нарадзіліся 26 лютага
- Нарадзіліся ў 1869 годзе
- Нарадзіліся ў Санкт-Пецярбургу
- Памерлі 27 лютага
- Памерлі ў 1939 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Пахаваныя ў некропалі каля Крамлёўскай сцяны
- Дактары педагагічных навук
- Члены КПСС
- Члены РСДРП
- Члены АН СССР
- Члены ЦК КПСС
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Асобы
- Палітыкі паводле алфавіта
- Постаці СССР
- Дэлегаты II з’езда РСДРП