Пангаліны: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
The Explaner (размовы | уклад) Няма тлумачэння праўкі |
The Explaner (размовы | уклад) Няма тлумачэння праўкі |
||
Радок 3: | Радок 3: | ||
| image file = Manidae.jpg |
| image file = Manidae.jpg |
||
| image title = |
| image title = |
||
| image descr = |
| image descr = |
||
| parent = Eutheria |
| parent = Eutheria |
||
| rang = Атрад |
| rang = Атрад |
Версія ад 01:40, 9 ліпеня 2020
Пангаліны | |||||||||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||||||||||||||
Edentata
| |||||||||||||||||||||||||||||
|
Пангаліны, або яшчары (Pholidota) — атрад плацэнтарных сысуноў, прадстаўнікі якога насяляюць трапічныя раёны Азіі і Афрыкі, усюды іх папуляцыя не вельмі вялікая.
Апісанне
Цела падоўжанае, карычневае або жаўтлявае, 1—1,6 м у даўжыню, пакрыта шчыльнай рагавой луской, якая пакрываючы ўсё цела ўтварае падабенства брані. Вельмі доўгі хвост, які складае 2/3 ад агульнай даўжыні. Язык пангалінаў вырастае да 40 см. Лапы ўзброены моцнымі кіпцюрамі. У пангалінаў адсутнічаюць зубы, зубныя норкі былі выяўлены толькі ў эмбрыёнаў.
Пангаліны засяляюць адкрытыя ці лясістыя раўніны. Актыўныя галоўным чынам уначы. Некаторыя віды жывуць на зямлі, некаторыя аддаюць перавагу жыццю на дрэвах.
Самка нараджае звычайна адно дзіця. У нованароджаных скура пакрыта мяккай луской, якая становіцца цвёрдай прыкладна праз 2 сутак пасля нараджэння.
Класіфікацыя
Атрад уключае адно аднайменнае сямейства (пангалінавых), якое ў сваю чаргу ўключае адзін род Manis з сям'ю відамі:
- Manis crassicaudata
- Manis javanica
- Manis pentadactyla
- Manis gigantea
- Manis temmincki
- Пангалін белабрухі (Manis tricuspis)
- Manis tetradactyla
Промысел
Пангаліны вельмі папулярныя сярод браканьераў у Азіі; у Кітаі ёсць законы, якія абмяжоўваюць іх адлоў. Кітайскія СМІ параўноўваюць кошт лускі пангаліна на чорным рынку з коштам срэбра. Высокія цэны на луску пангаліна звязаны з яе папулярнасцю ў кітайскай народнай медыцыне. Лячыць лускай пангаліна прапануюць мноства захворванняў: ад астмы да артрыту. Мяса пангаліян таксама высока цэніцца, у Кітаі і В'етнаме яно лічыцца далікатэсам[1].