Шэрстакрылы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Шэрстакрылы

Малайскі шэрстакрыл
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Dermoptera Illiger, 1811

Арэал
выява

  Малайскі шэрстакрыл

  Філіпінскі шэрстакрыл


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  179984
NCBI  30656
EOL  7623
FW  40310

Шэрстакрылы (Dermoptera) — атрад пла­цэн­тар­ных мле­какормячых, уключае толькі 2 віды.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Даўжыня цела 36-43 см, хваста — 22-27 см, маса 1-1,7 кг. Галава з падоўжанай пысай, вушы кароткія, амаль безвалосыя, вочы вялікія, на­кіраваны ўперад. Падэшвы лап з дыскавымі прысоскамі. Ад шыі ўздоўж усяго цела цягнецца скурыстая лятальная перапонка, якаая прымацавана да пярэдніх і задніх канцавін і заканчваецца ля кончыка хваста. Поўсць рабая, кароткая, густая, мяккая.

Пашырэнне[правіць | правіць зыходнік]

Вядомы з верх­няга па­леацэна і ніжняга эацэна Паўночнай Аме­рыкі.

Пашыра­ны ў Паўднёва-Усходняй Азіі. Жывуць у раўнінных трапічных лясах на дрэвах.

Асаблівасці біялогіі[правіць | правіць зыходнік]

Прыстасаваныя да пла­ніруючага палёту, робяць скачкі на адлегласць да 140 м. Па галінах пе­рамяшчаюцца, падве­сіўшыся спіной уніз. Ак­тыўнасць начная.

Кормяцца лісцем, пладамі і насеннем рас­лін.

Сам­ка нараджае адно дзіцяня і на працягу пер­шых шасці месяцаў но­сіць яго на бруху.

Ахова[правіць | правіць зыходнік]

Згодна Чырвонаму спісу МСАП, стан абодвух відаў не вы­клікае засцярогі.