Хобатныя

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Хобатныя
Afrikanischer Elefant, Miami.jpg
Саванны слон
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Proboscidea Illiger, 1811

Сямействы
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS   180674
NCBI   9779
EOL   1643

Хобатныя (лац.: Proboscidea) — атрад плацэнтарных сысуноў, абавязаны сваёй назвай іх галоўнай адметнай прыкмеце — хобату. Адзінымі прадстаўнікамі хобатных на сённяшні дзень з'яўляецца сямейства сланоў (Elephantidae), і іх жыццёвая прастора значна абмежавана. Іншым сямействам з'яўляюцца мастадонты (Mammutidae), якія вымерлі некалькі тысяч гадоў назад і якіх не варта блытаць з таксама вымерлым родам сямейства слановых — мамантамі (Mammuthus).

Секвеніраванне поўнай паслядоўнасці мітахандрыяльнай ДНК[1], вылучанай з зуба мастадонта (Mammut americanum), які жыў на раўнінах Аляскі 50-130 тысяч гадоў назад, дазволіла прасачыць эвалюцыйную гісторыю мастадонтаў, сланоў і мамантаў.

Хобатныя адрозніваюцца не толькі сваім хобатам, але і ўнікальнымі відазмененымі разцамі — біўнямі (2 зверху і/ці знізу або без іх), а таксама найбольшай велічынёй сярод усіх сучасных наземных сысуноў. Некалі на Зямлі жыло мноства сямействаў хобатных, з якіх некаторыя (напрыклад, мастадонты) мелі чатыры біўні. Біўні растуць усё жыццё. Біўні на працягу эвалюцыі дасягалі 4 метраў і мелі розныя формы. Калі карэнныя зубы, якія выкарыстоўваюцца падчас харчавання, сточваюцца іх замяняюць зубы, якія растуць далей у роце. Пасля 60 гадоў усе карэнныя зубы цалкам сточваюцца. Іклоў няма.

Хобатныя ўтварнні спачатку былі ледзь прыкметныя і служылі продкам хобатных, якія жылі на балотах, як сродак дыхаць пад вадой. Пазней хобаты, з іх мноствам мускулаў, развіліся ў тонкаадчувальныя хапальныя органы, якія дазвалялі зрываць і лісце з дрэў, і траву ў стэпах. Іншай адаптацыяй да жыцця ў вадзе стала тоўстая скура, якая эфектыўна супрацьстаяла знешняму ціску вады, дазваляючы нармальна дыхаць. Валасяное покрыва рэдукаванае.

Хвост слабаразвіты. Дзіцяня падчас перамяшчэння трымаецца хобатам за хвост сталага суродзіча. У цырках падчас выступленняў, калі сланы ідуць калонай, яны трымаюцца за хвост жывёлы, якая ідзе перад імі.

Усе віды з'яўляюцца выключна расліннаеднымі. Пераварваць ежу ім дапамагаюць кішэчныя бактэрыі. Ежа пераварваецца толькі на 60 %. Калі хобатныя перасяліліся з балота на сушу, сланяняты для набыцця патрэбнай кішэчнай мікрафлоры сталі папаўняць сваё меню памётам сталых суродзічаў.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]