Беларускі нацыянальны цэнтр (справа): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Тэг: Спасылкі на старонкі неадназначнасцяў
Няма тлумачэння праўкі
Радок 8: Радок 8:
У лістападзе 1933 — студзені 1934 гадоў пастановай «тройкі» ДПУ па справе было асуджана 108 чалавек, у тым ліку 40 чалавек — да смяротнага пакарання (з іх 15 прысуд заменены 10 гадамі лагераў).
У лістападзе 1933 — студзені 1934 гадоў пастановай «тройкі» ДПУ па справе было асуджана 108 чалавек, у тым ліку 40 чалавек — да смяротнага пакарання (з іх 15 прысуд заменены 10 гадамі лагераў).

== Рэабілітацыя ==
Ваенны трыбунал Беларускай ваеннай акругі ў 1956 г. скасаваў рашэнне калегіі ДПУ ў адносінах да ўсіх абвінавачаных праз адсутнасць доказаў і складу злачынства.
Ваенны трыбунал Беларускай ваеннай акругі ў 1956 г. скасаваў рашэнне калегіі ДПУ ў адносінах да ўсіх абвінавачаных праз адсутнасць доказаў і складу злачынства.

Радок 13: Радок 14:
* {{Крыніцы/БелЭн|2|||454}}
* {{Крыніцы/БелЭн|2|||454}}
* {{Крыніцы/ЭГБ|1|||450}}
* {{Крыніцы/ЭГБ|1|||450}}
* {{кніга|аўтар =[[Уладзімір Іванавіч Адамушка|Адамушка У. І.]]|частка = |загаловак =Палітычныя рэпрэсіі 20 – 50–ых гадоў на Беларусі|арыгінал = |спасылка = |адказны = |выданне = |месца = Мн . |выдавецтва = Беларусь |год =1994|том = |старонкі =61–94|старонак =158|серыя = |isbn =985-01-0047-8|тыраж =2000}}
* [https://www.e-reading-lib.com/chapter.php/1039115/113/istoriya-imperskih-otnosheniy-belarusy-i-russkie-1772-1991-gg.html История имперских отношений. Беларусы и русские. 1772—1991 гг. Дело «Белорусского Национального Центра» (1933 г.)]

Версія ад 00:55, 19 снежня 2021

«Беларускі нацыянальны цэнтр» (БНЦ) — сфабрыкаваная ў 1933 годзе ДПУ БССР справа «контррэвалюцыйнай, паўстанцкай і шпіёнска-дыверсійнай арганізацыі», частка сталінскіх рэпрэсій у БССР.

Кіраваў фабрыкацыяй справы БНЦ старшыня ДПУ Беларусі Леанід Закоўскі. Паводле сфальсіфікаваных матэрыялаў следства (агентурная справа «Закардоннікі»), БНЦ быў створаны ў верасні 1932 года дзеячамі нацыянальна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі Максімам Бурсевічам, Паўлам Валошыным, Флягонтам Валынцом, Язэпам Гаўрылікам, Ігнатам Дварчаніным, Пятром Мятлой, Сымонам Рак-Міхайлоўскім і некаторымі іншымі беларускімі палітэмігрантамі, якія пераехалі ў БССР з Польшчы ў красавіку 1930 і верасні 1932 года.

У абвінаваўчым акце сцвярджалася, што БНЦ ставіла мэтай увосень 1933 або вясной 1934 года справакаваць памежны савецка-польскі канфлікт, пасля чаго ўзняць узброенае паўстанне і стварыць беларускую рэспубліку ў федэрацыі з Польшчай.

У лістападзе 1933 — студзені 1934 гадоў пастановай «тройкі» ДПУ па справе было асуджана 108 чалавек, у тым ліку 40 чалавек — да смяротнага пакарання (з іх 15 прысуд заменены 10 гадамі лагераў).

Рэабілітацыя

Ваенны трыбунал Беларускай ваеннай акругі ў 1956 г. скасаваў рашэнне калегіі ДПУ ў адносінах да ўсіх абвінавачаных праз адсутнасць доказаў і складу злачынства.

Літаратура