Звычайныя жабы: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дадатак
др выява
Радок 1: Радок 1:
{{Taxobox
{{Taxobox
| назва = Звычайныя жабы
| назва = Звычайныя жабы
| выява = RanaRidibundaFemale.jpg
| выява = Green Frog Rana clamitans Facing Left 3008px.jpg
| апісанне выявы = Жаба азёрная
| апісанне выявы = Rana clamitans
| подпіс выявы = Жаба азёрная
| подпіс выявы = Rana clamitans
| царства = [[Жывёлы]]
| царства = [[Жывёлы]]
| тып = [[Хордавыя]]
| тып = [[Хордавыя]]

Версія ад 09:23, 29 кастрычніка 2010

Звычайныя жабы
Rana clamitans
Rana clamitans
Навуковая класіфікацыя
Царства: Жывёлы
Тып: Хордавыя
Падтып: Хрыбетныя
Клас: Земнаводныя
Падклас: Дугапазванковыя
Атрад: Бясхвостыя
Сямейства: Звычайныя жабы
Навуковая назва
Ranidae Rafinesque
ITIS  173433
NCBI  8397

Звычайныя жабы (Ranidae) — сямейства бясхвостых земнаводных, уключае 6 падсямейств, 46 родаў, больш за 550 відаў.

Жабы — наземныя і водныя жывёлы, пашыраны амаль усюды (выключэнне — Паўднёвая Амерыка, поўдзень Аўстраліі і Новая Зеландыя).

Даўжыня 1,3-33 см (зрэдку да 40 см), маса да 5 кг (жаба-галіяф). Характэрны доўгія (скакальныя) заднія канечнасці. Прадстаўнікі відаў, што жывуць пераважна ў вадзе, маюць зялёную скуру, наземныя віды — карычневатую ці бураватую.

Размнажаюцца пераважна ў вадаёмах. У перыяд размнажэння многім жабам уласціва разнастайная гукавая сігналізацыя (так званыя «канцэрты»). Лічынкі — апалонікі.

Жабы кормяцца ў асноўным насякомымі, вусенямі, мурашкамі, павукамі і інш. Буйныя жабы кормяцца птушанятамі, палёўкамі, землярыйкамі і інш. Жаб і іх лічынак паядаюць некаторыя рыбы, птушкі, звяры.

Жабы — класічныя аб’екты лабараторных даследаванняў, як пакутніцам навукі ім пастаўлены помнікі ў Парыжы і Токіо. Мяса некаторых відаў ужываецца ў ежу.

На Беларусі распаўсюджаны 4 віды жаб. Жаба азёрная (Rana ridibunda) і жаба сажалкавая (Rana lessonae=esculenta) — водныя формы, жывуць у вадзе ці каля яе. Жаба вастрамордая (Rana arvals-terrestris) і жаба травяная (Rana temporaria) — наземныя формы, жывуць на балотах і заліўных лугах, палянах, у садах, парках, каля жылля.

Гл. таксама