Звычайныя жабы: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др выява
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 31: Радок 31:
Даўжыня 1,3-33 см (зрэдку да 40 см), маса да 5 кг (жаба-галіяф). Характэрны доўгія (скакальныя) заднія канечнасці. Прадстаўнікі відаў, што жывуць пераважна ў вадзе, маюць зялёную скуру, наземныя віды — карычневатую ці бураватую.

Размнажаюцца пераважна ў вадаёмах. У перыяд размнажэння многім жабам уласціва разнастайная гукавая сігналізацыя (так званыя «канцэрты»). Лічынкі — апалонікі.
Размнажаюцца пераважна ў вадаёмах. У перыяд размнажэння многім жабам уласціва разнастайная гукавая сігналізацыя (так званыя «канцэрты»). Лічынкі — [[апалонікі]].

Жабы кормяцца ў асноўным [[насякомыя|насякомымі]], вусенямі, [[мурашкі|мурашкамі]], [[павукі|павукамі]] і інш. Буйныя жабы кормяцца птушанятамі, [[палёўкі|палёўкамі]], [[землярыйкі|землярыйкамі]] і інш. Жаб і іх лічынак паядаюць некаторыя [[рыбы]], [[птушкі]], [[звяры]].

Версія ад 11:35, 3 снежня 2010

Звычайныя жабы
Rana clamitans
Rana clamitans
Навуковая класіфікацыя
Царства: Жывёлы
Тып: Хордавыя
Падтып: Хрыбетныя
Клас: Земнаводныя
Падклас: Дугапазванковыя
Атрад: Бясхвостыя
Сямейства: Звычайныя жабы
Навуковая назва
Ranidae Rafinesque
ITIS  173433
NCBI  8397

Звычайныя жабы (Ranidae) — сямейства бясхвостых земнаводных, уключае 6 падсямейств, 46 родаў, больш за 550 відаў.

Жабы — наземныя і водныя жывёлы, пашыраны амаль усюды (выключэнне — Паўднёвая Амерыка, поўдзень Аўстраліі і Новая Зеландыя).

Даўжыня 1,3-33 см (зрэдку да 40 см), маса да 5 кг (жаба-галіяф). Характэрны доўгія (скакальныя) заднія канечнасці. Прадстаўнікі відаў, што жывуць пераважна ў вадзе, маюць зялёную скуру, наземныя віды — карычневатую ці бураватую.

Размнажаюцца пераважна ў вадаёмах. У перыяд размнажэння многім жабам уласціва разнастайная гукавая сігналізацыя (так званыя «канцэрты»). Лічынкі — апалонікі.

Жабы кормяцца ў асноўным насякомымі, вусенямі, мурашкамі, павукамі і інш. Буйныя жабы кормяцца птушанятамі, палёўкамі, землярыйкамі і інш. Жаб і іх лічынак паядаюць некаторыя рыбы, птушкі, звяры.

Жабы — класічныя аб’екты лабараторных даследаванняў, як пакутніцам навукі ім пастаўлены помнікі ў Парыжы і Токіо. Мяса некаторых відаў ужываецца ў ежу.

На Беларусі распаўсюджаны 4 віды жаб. Жаба азёрная (Rana ridibunda) і жаба сажалкавая (Rana lessonae=esculenta) — водныя формы, жывуць у вадзе ці каля яе. Жаба вастрамордая (Rana arvals-terrestris) і жаба травяная (Rana temporaria) — наземныя формы, жывуць на балотах і заліўных лугах, палянах, у садах, парках, каля жылля.

Гл. таксама