Украінская грыўня: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
Няма тлумачэння праўкі |
др r2.7.1) (робат Дадаем: ky:Украина гривны |
||
Радок 110: | Радок 110: | ||
[[ka:გრივნა]] |
[[ka:გრივნა]] |
||
[[ko:우크라이나 흐리브냐]] |
[[ko:우크라이나 흐리브냐]] |
||
[[ky:Украина гривны]] |
|||
[[lt:Grivina]] |
[[lt:Grivina]] |
||
[[mk:Украинска хривнија]] |
[[mk:Украинска хривнија]] |
Версія ад 01:10, 11 сакавіка 2011
Грыўна укр.: Гривня | |
---|---|
Манета 1 грн 1996 Манета 1 грн 1996 | |
Код ISO 4217 | UAH |
Краіна | Украіна |
Складаецца з | 100 капеек |
Абрэвіятура | грн. |
Манеты | 1, 2, 5, 10, 25, 50 капеек, 1 грыўна |
Банкноты | 1, 2, 5, 10, 20, 50, 100, 200, 500 грыўнаў |
Цэнтральны банк | Нацыянальны банк Украіны |
Вэб-сайт | www.bank.gov.ua |
Друк грошай | Нацыянальны банк Украіны і National Bank of Ukraine Banknote Printing and Minting Works[d] |
Абменны курс (на 29 снежня 2007) | |
1 1 EUR | = 7.4194 UAH |
1 1 USD | = 5.0500 UAH |
Грыўна або грыўня (укр.: гривня, IPA: [ˈɦrɪu̯nʲɑ] ) — валюта Украіны.
Грыўна на Украіне была ўведзенна ў грашовы абарот у 1918 годзе, затым 2 верасня 1996 г. Да гэтага з лістапада 1990 г на Украіне ў даданне савецкім рублям выкарыстоўваліся, так званыя, аднаразовыя купоны, без якіх была немагчыма купля большасці тавараў. З 10 студзеня 1992 былі ўведзеныя ў зварот часавыя ўкраінскія банкноты, таксама названыя купонамі і намінаваныя ва ўкраінскіх рублях (укр.: карбованець). Афіцыйна яны зваліся карбаванцы, сустракалася назва купона-карбаванцы. У побыце — купоны, фанцікі, таксама рублі.
Грыўна дзеліцца на 100 капеек. Афіцыйнае скарачэнне — грн., як для беларускай, так і для ўкраінскай моў. Скарачэнні гр., грвн. і грв. лічацца памылкай.
Гістарычныя дзеячы, намаляваныя на цяперашніх украінскіх банкнотах:
- 1 грыўна — Уладзімір Вялікі
- 2 грыўні — Яраслаў Мудры
- 5 грыўнаў — Багдан Хмяльніцкі
- 10 грыўнаў — Іван Мазепа
- 20 грыўнаў — Іван Франка
- 50 грыўнаў — Міхаіл Грушэўскі
- 100 грыўнаў — Тарас Шаўчэнка
- 200 грыўнаў — Леся Украінка
- 500 грыўнаў — Рыгор Скварада
Код валюты па стандарце ISO 4217 UAH. Знак грыўні '₴ (U+20B4, адлюстроўваецца не ва ўсіх браўзэрах) быў прыняты ў кадоўцы Unicode у 2004.
Галерэя купюр
Узору 2003—2004 гадоў
-
1 грыўна. Аверс. Уладзімір Вялікі
-
1 грыўна. Рэверс. Гравюра "Град Уладзіміра ў Кіеве"
-
2 грыўні. Аверс. Яраслаў Мудры
-
2 грыўні. Рэверс. Сафійскі сабор
-
5 грыўнаў. Аверс. Багдан Хмяльніцкі
-
5 грыўнаў. Рэверс. Царква ў сяле Суботаве
-
10 грыўнаў. Аверс. Іван Мазепа
-
10 грыўнаў. Рэверс. Успенскі сабор
-
20 грыўнаў. Аверс. Іван Франка
-
20 грыўнаў. Рэверс. Львоўскі оперны тэатр
-
100 грыўнаў. Аверс. Тарас Шаўчэнка
Гл. таксама
Спасылкі
- Нацыянальны банк Украіны, падзел банкноты і манеты (укр.)
- Перша грыўна (1918 год). Галерэя банкнот (рус.)
- Гісторыя ўкраінскіх банкнот: ад грашовай рэформы 1996 г да нашых дзён (рус.)