Сафійскі сабор (Кіеў)
Сабор святой Сафіі — Прамудрасці Божай, Сафія Кіеўская або Сафійскі Сабор — хрысціянскі сабор у цэнтры Кіева, помнік ўкраінскай архітэктуры і манументальнага жывапісу 11—18 стагоддзяў, адзін з нешматлікіх ацалелых будынкаў часоў Кіеўскай Русі. Адна з галоўных хрысціянскіх святынь Усходняй Еўропы, гістарычны цэнтр Кіеўскай мітраполіі.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Пабудаваны ў першай палове XI стагоддзя ў цэнтры Кіева, паводле летапісу, князем Яраславам Мудрым. Сабор як галоўны храм дзяржавы граў ролю духоўнага, палітычнага і культурнага цэнтра. Пад скляпеннямі Святой Сафіі адбываліся ўрачыстыя «пасадкі» на велікакняжацкі пасад, царкоўныя саборы, прыёмы паслоў, зацвярджэння палітычных пагадненняў. Пры саборы вялося летапісанне і былі створаны першыя вядомыя на Русі бібліятэка і школа.
На мяжы XVII-XVIII стст. быў вонкава перабудаваны ў стылі ўкраінскага барока. Усярэдзіне сабору захаваўся самы поўны ў свеце ансамбль сапраўдных мазаек (260 м.кв.) і фрэсак (3000 м.кв.)[1] першай паловы XI стагоддзя і значныя фрагменты роспісаў XVII-XVIII стст.
Быў дзейным храмам да 1929 года, у 1934 годзе стаў музеем — Сафійскім запаведнікам. Цяпер з'яўляецца цэнтрам Нацыянальнага запаведніка «Сафія Кіеўская»[2], аднаго з найбуйнешых музейных цэнтраў Украіны, які ўключае таксама Залатыя вароты XI ст., Кірылаўскую царкву XII ст. і Андрэеўскую царкву XVIII ст. у Кіеве і Судацкую крэпасць з помнікамі VI—XV стст. у Крыме.
У 1990 годзе Сафійскі сабор, як і Кіева-Пячэрская лаўра, стаў першым занесеным у спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА помнікам архітэктуры на тэрыторыі Украіны. З гэтай прычыны яго забаронена перадаваць якой-небудзь рэлігійнай арганізацыі і здзяйсняць у ім набажэнствы. Выключэнне складае дзень 24 жніўня — Дзень незалежнасці Украіны, калі прадстаўнікі рэлігійных арганізацый здзяйсняюць малітву аб Украіне (была ўведзена з 2005 года). 22 лістапада 2006 года Свяшчэнны Сінод Украінскай праваслаўнай царквы (Маскоўскі патрыярхат) заявіў пра немагчымасць для сябе ўдзельнічаць у такога роду мерапрыемствах.[3]
Зноскі[правіць | правіць зыходнік]
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Кіеўскі Сафійскі сабор // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. С. 255.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
![]() |
Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб'ект № 527 рус. • англ. • фр. |
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сафійскі сабор (Кіеў)