Малако: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Luckas-bot (размовы | уклад) др r2.7.1) (робат дадаў: sa:दुग्धम् |
др r2.7.1) (робат дадаў: ie:Lacte |
||
Радок 122: | Радок 122: | ||
[[ia:Lacte]] |
[[ia:Lacte]] |
||
[[id:Susu]] |
[[id:Susu]] |
||
[[ie:Lacte]] |
|||
[[ik:Immuk]] |
[[ik:Immuk]] |
||
[[io:Lakto]] |
[[io:Lakto]] |
Версія ад 11:06, 5 лістапада 2011
Малако́ — выдзяленне малочных залозаў, якое вырабляецца падчас лактацыі са́міц сасуноў і служыць кормам для нованароджаных малых.
Хімічны склад
Складнікі | Чалавек | Карова | Авечка | Каза | Кабыла | Паўночны алень |
---|---|---|---|---|---|---|
Вада | 87,2 % | 87,5 % | 82,7 % | 86,6 % | 90,1 % | 66,9 % |
Вугляводы | 7,0 % | 4,8 % | 6,3 % | 3,9 % | 5,9 % | 2,8 % |
Тлушчы | 4,0 % | 3,5–4,2 % | 5,3 % | 3,7 % | 1,5 % | 16,9 % |
Бялкі | 1,5 % | 3,5 % | 4,6 % | 4,2 % | 2,1 % | 16,9 % |
Мікраэлементы | 0,3 % | 0,7 % | 0,9 % | 0,8 % | 0,4 % | 1,2 % |
У страваванні
Малако — самая распаўсюджаная ежа сярод усходнiх славян, сыравiна для прыгатавання смятаны, сыру, тварагу i г.д.
Народныя павер'і
Ад колькасцi малака залежаў дабрабыт сям'i. У той жа час малако вельмi часта выкарыстоўвалi ў магiчных дзеяннях, зарыентаваных на захаванне здароўя i дабрабыту.
- Лiчылася, калi ўвесну, са з'яўленнем першай ластаўкi, памыцца малаком, твар будзе белым, чыстым i прыгожым.
- Каб дзiця не сурочылi, пры яго першым рытуальным купаннi ў ваду дадавалi невялiкую колькасць малака.
- Паўсюль на Беларусi малако выкарыстоўвалi як магiчны сродак для спынення пажару, асаблiва калi ён пачынаўся ад удару маланкi.
- У той жа час у паўсядзённым жыццi гаспадыня павiнна была строга сачыць за тым, каб малако не «збягала» на адкрытае полымя — iнакш у каровы яно знiкне ўвогуле.
- Пралiваць малако на зямлю катэгарычна забаранялася. І калi крыху малака ўсё ж пралiвалася, каб пазбегнуць «малочных сурокаў», яго трэба было хутка затаптаць у зямлю.
- Калi малаком частавалi нейкую пабочную асобу, у кружку абавязкова клалi некалькi драбiнак солi. Гэта рабiлася для таго, каб «чужыя вочы» не сурочылi карову i ў яе не знiкла малако.
- У народнай медыцыне малаком адпойвалi тых, хто быў атручаны, кiслае малако выкарыстоўвалi для лячэння тых, каго ўкусiла змяя[1].
Гл. таксама
Малако на Вікісховішчы |