Гомельскі тралейбус: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
{{commonscat|Trolleybuses in Homel}} |
др інтэрвікі |
||
Радок 41: | Радок 41: | ||
[[be-x-old:Гомельскі тралейбус]] |
[[be-x-old:Гомельскі тралейбус]] |
||
[[pl:Trolejbusy w Homlu]] |
|||
[[ru:Гомельский троллейбус]] |
[[ru:Гомельский троллейбус]] |
||
[[uk:Гомельський тролейбус]] |
[[uk:Гомельський тролейбус]] |
Версія ад 21:27, 14 снежня 2011
Гомельскі тралейбус - сістэма тралейбусных ліній у Гомелі, якая пачала дзейнічаць 20 мая 1962 года.
У цяперашні час тралейбусны рух ажыццяўляецца камунальным унітарным прадпрыемствам «Горэлектратранспарт». У склад прадпрыемства ўваходзяць два тралейбусныя дэпо на 225 машына-месцаў, 17 лінейных цягавых падстанцый і 135,5 км кантактнай сеткі. Працягласць сілкавальнай сеткі пастаяннага току — 72,8 км. Па стане на 26 чэрвеня 2008 года колькасць лінейных цягавых падстанцый (ЛТП) складае 19 - гэта:
- ЛТП-1 - вул. Тралейбусная (Тралейбусны парк №1);
- ЛТП-2 - вул. Рагачоўская (на дадзены момант вядзецца рэканструкцыя);
- ЛТП-3 - ЗВП (за гарадскім выцвярэзнікам);
- ЛТП-4 - вул. Яраслаўская;
- ЛТП-5 - з-д Гандлёвага абсталявання;
- ЛТП-6 - раён Навабеліца (35-й мікрараён);
- ЛТП-7 - вул. Хваёвая (зав. Касьмічны);
- ЛТП-8 - раён радыёзавода;
- ЛТП-9 - вул. Перамогі (за крамай "Мазліва" побач з Прыорбанкам);
- ЛТП-10 - Пр. Кастрычніка (ААТ "Тацьцяна");
- ЛТП-11 - пр. Касманаўтоў (раён Сельмаша);
- ЛТП-12 - вул. Каменшчыкава (Валатава);
- ЛТП-13 - вул. Тымафеінкі (ст. Аэрадром);
- ЛТП-14 - Рэчыцкая шаша (12-й мікрараён);
- ЛТП-15 - вул. Магілёўская (за мастом з Сельмаша на ЗЛІН);
- ЛТП-16 - ЗЛІН (на дадзены момант знаходзіцца ў рэзерве);
- ЛТП-17 - вул. Антошкіна (Сельмаш - за цэнтрам "Volkswagen" - побач з калоніяй);
- ЛТП-24 - вул. Хатаевіча (17-й мікрараён);
- ЛТП-25 - вул Каменшчыкава (Волотова).
ЛТП №18-23 не знаходзяцца ў эксплуатацыі (большасць з іх толькі ў праекце і не пабудаваныя дагэтуль - некалькі падстанцый закансерваваныя на стадыі будаўніцтва).
Па стане на 20.01.2006 прадпрыемства мае на балансе 235 пасажырскіх тралейбусаў. Маршрутная сетка прадпрыемства складаецца з 26 маршрутаў, планавы выпуск на лінію ў працоўныя дні складае 179 тралейбусаў, штодзённы аб'ём перавозкі пасажыраў — 300 тыс.чалавек. Удзельная вага прадпрыемства ў гарадскіх пасажырскіх перавозках — 60 %.
Першае дэпо абслугоўвае маршруты 1, 3, 5, 9, 10, 12, 15, 16, 17, 18, 20, 20а, 21, другое дэпо — маршруты 2, 6, 6а, 7, 8, 11, 11а, 12, 12а, 14, 19, 19а, 20, 20а, 22, 22а.
Гомельскі тралейбус на Вікісховішчы |