Віцебскі тралейбус

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Віцебскі тралейбус
Aksm-420 vitovt vitebsk 01.jpg
Тралейбусная сістэма
Краіна

Сцяг Беларусі Беларусь

Горад

Віцебск

Дата адкрыцця

1 верасня 1978 года

Дата зачынення

Дзеючая

Колькасць маршрутаў

11

Даўжыня кантактнай сеткі

~34 км

Агульная даўжыня маршрутаў

~214 км

Колькасць тралейбусных паркаў

1

Колькасць тралейбусаў

88

Віцебскі тралейбус — сістэма тралейбусных ліній у Віцебску, якая пачала дзейнічаць 1 верасня 1978 г. На 2017 год у Віцебску працягласць тралейбусных ліній складае — больш 80 км, 11 маршрутаў і 1 тралейбусны парк. Практычна ўся сетка, за выключэннем кароткага ўчастка каля чыгуначнага вакзала, знаходзіцца на левым беразе Дзвіны.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

  • Першы віцебскі тралейбус выйшаў на лінію 1 верасня 1978 года ў 11:36. На адкрыцці прымалі ўдзел прадстаўнікі старшыні аблвыканкама, будаўнікі і навучэнцы 3 «Д» класу школы № 31.
  • 13 кастрычніка 1980 года быў адкрыты тралейбусны маршрут № 2, злучаючы чыгуначны вакзал з плошчай Леніна, а ў 1983 гаду быў адкрыт трэці маршрут, тады злучаючы праспект Фрунзэ і чыгуначны вакзал.
  • У 1986 гаду адкрыт маршрут № 4 «Тралейбусны парк — Смаленскі рынак», у ліпені 1992 года — № 5 «Чыгуначны вакзал — вуліца Лазо», у сакавіку 1995 — № 6 «праспект Фрунзе — вуліца Церашковай». У час рамонту Кіраўскага масту ў 2004 гаду быў адкрыт маршрут № 7. Пасля рамонту ён быў скасаван, але ужо ў 2010 гаду быў адноўлены.
  • У 2005 гаду адкрыт маршрут № 8, а ў 2013 — № 9 и № 10.
  • У 2009 годзе было паведамлено аб уводзе экскурсійных трамвайнага і тралейбуснага маршрутаў.
  • 23 чэрвеня 2017 года пачаў работу 11 маршрут, які связаў мікрараён Медцентр с чыгуначным вакзалам.

Маршруты[правіць | правіць зыходнік]

  • MA Route 1.svg мкрн. Фрунзэ - вул. Праўды - Вакзал
  • MA Route 2.svg мкрн. Фрунзэ - пр-т Будаўнікоў - Смаленскі рынак
  • MA Route 3.svg мкрн. Фрунзэ - пр-т Фрунзэ - Вакзал
  • MA Route 4.svg Смаленскі рынак - пр-т Фрунзэ - пр-т Будаўнікоў - Вакзал
  • MA Route 5.svg мкрн. Фрунзэ - вул. Лазо - Вакзал
  • MA Route 6.svg мкрн. Фрунзэ - вул. Воінаў-Інтэрнацыяналістаў - Вакзал
  • MA Route 7.svg мкрн. Фрунзэ - вул. Лазо - вул. Воінаў-Інтэрнацыяналістаў - Смаленскі рынак
  • MA Route 8.svg мкрн. Фрунзэ - вул. Лазо - вул. Праўды - Смаленскі рынак
  • MA Route 9.svg Смаленскі рынак - пр-т Чарняхоўскага - пр-т Будаўнікоў - мкрн.Медцэнтр
  • MA Route 10.svg Вакзал - пр-т Фрунзэ - мкрн.Медцэнтр
  • MA Route 11.svg Вакзал - пр-т Чарняхоўскага - вул. Воінаў-Інтэрнацыяналістаў - мкрн.Медцэнтр

Цікавыя факты[правіць | правіць зыходнік]

На Плошчы Свабоды сыходзяцца ўсе 11 маршрутаў віцебскага тралейбуса, прычым адзін з іх (маршрут №4) сустракаецца сам з сабой.

Гл. Таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]