Гімн Іспаніі
Іспанскі гімн «La Marcha Real» — адзін з найстарэйшых у свеце, але дата яго напісання, і імя яго кампазітара невядомыя. Першае згадванне аб ім сустракаецца ў 1761 годзе ў «Libro de Ordenanza de los toques militares de la Infantería Española» Manuel de Espinosа, дзе ён названы «La Marcha Granadera» («Марш грэнадзёраў»).
У 1770 годзе кароль Карл III (Carlos III) зацвердзіў «La Marcha Granadera» як афіцыйны гімн, які стаў выконвацца падчас усіх афіцыйных цырымоній. Паколькі ён стаў выконвацца падчас мерапрыемстваў, дзе прысутнічалі члены каралеўскай сям'і, іспанцы сталі лічыць яго сваім нацыянальным гімнам і празвалі яго «Каралеўскім маршам».
У перыяд Другой Рэспублікі «El Himno de Riego» («Гімн Рыега») стаў нацыянальным гімнам замест «Каралеўскага марша». Аднак па заканчэнні Грамадзянскай вайны Франсіска Франка аднавіў «Каралеўскі марш» у якасці нацыянальнага гімна, замяніўшы яго назву на ранейшую — «Марш грэнадзёраў».
Пасля прыходу да ўлады караля Хуана Карласа I і прыняцця ў 1978 годзе Канстытуцыі, маэстру Франсіска Граў было даручана стварыць новую аранжыроўку гімна, якая выкарыстоўваецца сёння. У кастрычніку 1997 года «La Marcha Real» быў зацверджаны нацыянальным гімнам краіны.
Нягледзячы на тое, што цяпер гімн ужываецца без слоў, так было не заўсёды. Адна версія выкарыстоўвалася падчас кіравання караля Альфонса XIII (Alfonso XIII) (аўтар тэксту — Эдуарда Маркіна (Eduardo Marquina), а другая ў перыяд Франсіска Франка (аўтар тэксту — Хасэ Марыя Пеман (José María Pemán), аж да ўсталявання дэмакратычнага рэжыму ў краіне. Цяпер існуе версія 2008 года (аўтар — Паўліна Кубера), але яна пакуль не зацверджана ўрадам.
Тэкст
[правіць | правіць зыходнік]
|
|
---|