Перайсці да зместу

Адокса мускусная

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Адокса мускусная
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Adoxa moschatellina L.

Сінонімы

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  35348
NCBI  4208
EOL  488744
GRIN  t:450457
IPNI  148240-1
TPL  kew-2623230

Адокса мускусная[1] (Adoxa moschatellina) — від кветкавых раслін роду Адокса (Adoxa) сямейства Адоксавыя (Adoxaceae).

Батанічнае апісанне

[правіць | правіць зыходнік]
Батанічная ілюстрацыя з кнігі О. В. Тамэ «Flora von Deutschland, Österreich und der Schweiz», 1885

Шматгадовая травяністая расліна з кароткім паўзучым карэнішчам і прамастойным сцяблом. Вышыня 5—10 см. Мае слабы мускусны пах. Лісце супраціўнае. Прыкаранёвае лісце двойчытрайчастае, сцябловае трайчастае. Кветкі дробныя, жаўтавата-зялёныя, у верхавінкавых галоўках. Плод — зялёная касцянка з 1—5 костачкамі.

Распаўсюджанне

[правіць | правіць зыходнік]

Распаўсюджана ва ўмераных зонах Паўночнага паўшар’я. Сустракаецца на ўсёй тэрыторыі Беларусі Расце ў цяністых сырых лясах і хмызняках, на схілах, у старых парках. Цвіце ў маі — чэрвені.

Лекавая расліна. Карані збіраюць увосень, выкарыстоўваюць як антысептычны і гаючы сродак.

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 9. — 160 с. 2 350 экз.
  • Лярскі А. М. Адокса // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — С. 39.  575 с., іл. 10 000 экз.
  • Беларуская ССР: Кароткая энцыклапедыя. Т. 2. — Мн.: БелСЭ, 1979.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. 10 000 экз. ISBN 985-11-0035-8. ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).