Азараўка (Магілёўскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пасёлак
Азараўка
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
СААТА
7244820001
Азараўка на карце Беларусі ±
Азараўка (Магілёўскі раён) (Беларусь)
Азараўка (Магілёўскі раён)
Азараўка (Магілёўскі раён) (Магілёўская вобласць)
Азараўка (Магілёўскі раён)

Аза́раўка (трансліт.: Azaraŭka, руск.: Азаровка) — былы пасёлак у Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіў у склад Княжыцкага сельсавета. Размешчаны за 21 км на паўднёвы захад ад Магілёва, за 21 км ад чыгуначнай станцыі Магілёў I. Рэльеф раўнінны, на поўнач мяжуе з лесам. Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе праз в. Булыжыцы і далей па шашы МагілёўМінск.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Заснаваны ў пачатку 1920-х гг. перасяленцамі з суседніх вёсак. З 20 жніўня 1924 года ў Бракаўскім сельсавеце Магілёўскага раёна Магілёўскай акругі (да 26 ліпеня 1930), з 20 лютага 1938 года ў Магілёўскай вобласці, з 26 чэрвеня 1954 года ў Княжыцкім сельсавеце. У 1930 годзе арганізаваны калгас імя Калініна.

У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 года да 27 чэрвеня 1944 года пасёлак акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У 1990 годзе ў складзе калгаса імя Калініна (цэнтр — в. Бракава).

У 1998 годзе зліўся з в. Булыжыцы.

Планіроўка[правіць | правіць зыходнік]

Планіровачна складаўся з просталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага захаду на паўночны ўсход, да якой на поўдні далучалася кароткая просталінейная вуліца. Быў забудаваны двухбакова, шчыльна традыцыйнымі драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]