Азярэц (Вілейскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Азярэц
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 7 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1771
Паштовыя індэксы
222446
Аўтамабільны код
5
СААТА
6213813091
Азярэц на карце Беларусі ±
Азярэц (Вілейскі раён) (Беларусь)
Азярэц (Вілейскі раён)
Азярэц (Вілейскі раён) (Мінская вобласць)
Азярэц (Вілейскі раён)

Азярэ́ц[1] (трансліт.: Aziarec, руск.: Озерец) — вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Вязынскага сельсавета. Знаходзіцца за 16 км на паўднёвы ўсход ад горада Вілейка, 110 км ад Мінска.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1794 г. вёска Азярцы ў маёнтку Вязынь, уласнасць манашак-бенедыкцінак віленскага касцёла Святой Кацярыны, канфіскавана ў казну, у Вілейскім старостве Віленскага ваяводства Расійскай імперыі. У 1800 годзе вёска ў Вілейскім павеце Мінскай губерні, уладанне генерал-маёра Горыча. У сярэдзіне ХІХ ст. дзяржаўная ўласнасць. У 1897 годзе ў Вязынскай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні. На пач. ХХ ст. 98 дзесяцін зямлі. У 1908 годзе ў складзе Ялоўскай сельскай грамады.

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны з ліпеня 1919 года пад акупацыяй Польшчы. 31 ліпеня 1920 года ўключана ў склад БССР. Ізноў занята польскімі войскамі ў кастрычніку 1920 года.

Пасля Рыжскага мірнага дагавора 1921 года тэрыторыя адышла да Польшчы, у беларускай гістарыяграфіі землі вядомы як Заходняя Беларусь. Вёска знаходзілася ў Вязынскай гміне Вілейскага павета Віленскага ваяводства.

У верасні 1939 года занята Чырвонай арміяй, з лістапада 1939 года ў складзе БССР, з 4 снежня 1939 года ў Вілейскай вобласці, з 15 студзеня 1940 года ў Ільянскім раёне, з 12 кастрычніка 1940 года ў Вязынскім сельсавеце. З канца чэрвеня 1941 да 4 ліпеня 1944 года акупіравана нацыстамі. З 20 верасня 1944 года ў Ільянскім, з 20 ліпеня 1957 года ў Вілейскім раёнах Маладзечанскай, з 20 студзеня 1960 годя Мінскай абласцей, землі знаходзіліся ў складзе саўгаса «Вязынь».

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 1800 год — 35 жыхароў, 5 двароў.
  • 1897 год — 106 жыхароў, 14 двароў.
  • 1908 год — 89 жыхароў.
  • 1921 год — 107 жыхароў, 17 двароў.
  • 1938 год — 129 жыхароў, 21 двор.
  • 1960 год — 124 жыхары.
  • 1988 год — 37 жыхароў, 25 двароў.
  • 2008 год — 15 жыхароў, 12 гаспадарак.
  • 2019 год — 7 чал.

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]