Пятро Жаўняровіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пятро Жаўняровіч
Дата нараджэння 2 студзеня 1959(1959-01-02) (65 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці філолаг, перакладчык, выкладчык універсітэта
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат філалагічных навук (2006)
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Віктар Іванавіч Іўчанкаў
Узнагароды

Пятро́ Жаўняро́віч, поўнае імя Пётр Пятро́віч Жаўняро́віч (нар. 2 студзеня 1959, в. Азярэц, Вілейскі раён, Маладзечанская вобласць) — беларускі філолаг, пісьменнік, перакладчык, рэдактар. Кандыдат філалагічных навук (2006), дацэнт (2010).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1978 годзе скончыў Мінскі радыётэхнічны тэхнікум. Два гады служыў у войску, потым працаваў на Мінскім вытворчым аб’яднанні «Інтэграл». У 1990 годзе скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Беларуская і руская мова і літаратура»[1] і працаваў выкладчыкам у Мінскім дзяржаўным прафесійна-тэхнічным каледжы электронікі. У 2006—2023 гадах — старшы выкладчык, дацэнт кафедры стылістыкі і літаратурнага рэдагавання (потым, са зменай назвы, кафедры медыялінгвістыкі і рэдагавання) факультэта журналістыкі БДУ. У 2006 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Публіцыстыка Уладзіміра Караткевіча: моўны факт у вызначэнні жанру» (навуковы кіраўнік — Віктар Іўчанкаў)[2]. З верасня 2023 года — загадчык аддзела часопіса «Полымя».

Навуковая і літаратурная дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Даследуе творчасць Уладзіміра Караткевіча, укладальнік і рэдактар тамоў 25-томнага Збору твораў Уладзіміра Караткевіча. Аўтар дзвюх манаграфій. Разглядае праблемы рэдагавання журналісцкіх тэкстаў, аўтар вучэбных дапаможнікаў па рэдагаванні тэкстаў на беларускай мове. Аўтар больш як 80 навуковых публікацый.

Аўтар зборніка вершаў «Расторганая прастора».

Пераклаў на беларускую мову раман «Браты Карамазавы» Фёдара Дастаеўскага і вершы Аляксея Канстанцінавіча Талстога, на рускую мову — усе раманы («Хрыстос прызямліўся ў Гародні: Евангелле ад Іуды», «Каласы пад сярпом тваім», «Чорны замак Альшанскі», «Леаніды не вернуцца да Зямлі») і аповесці Уладзіміра Караткевіча і яго вершы.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Асновы рэдагавання на беларускай мове: зборнік трэніровачных практыкаванняў і практычных работ: вучэбны дапаможнік. — Мазыр : Белы Вецер, 2005. — 49 с. — ISBN 985-486-449-9.
  • Асновы рэдагавання тэкстаў службовай дакументацыі. — Мінск: Беларусь, 2006. — 174 с.
  • Публіцыстычны дыскурс Уладзіміра Караткевіча. — Мінск : РІВШ, 2011. — 244 с. — ISBN 978-985-500-456-2.
  • Стылістыка дзелавога маўлення і рэдагаванне службовых дакументаў. — Мінск : РІПА, 2014. — 276 с. — ISBN 978-985-503-359-3.
  • Даведнік па літаратурнай праўцы : арфаграфічны, пунктуацыйны, лексічны, граматычны, сінтаксічны, тэхнічны ўзроўні / П. Жаўняровіч; уст. слова В. Іўчанкава; пад. рэд. В. Іўчанкава. — Мінск : Адукацыя і выхаванне, 2017. — 448 с. — ISBN 978-985-471-915-3.
  • Даведнік па літаратурнай праўцы : арфаграфічны, пунктуацыйны, лексічны, граматычны, сінтаксічны, тэхнічны ўзроўні / пад. рэд. В. Іўчанкава. — 2-е выд., стэр. — Мінск: Адукацыя і выхаванне, 2021. — 488 с. — ISBN 978-985-599-294-4.
  • Расторганая прастора : вершы. — Мінск : Галіяфы, 2021. — 110 с. — ISBN 978-985-7209-74-3.
  • Рэдагаванне твораў Уладзіміра Караткевіча: сігніфікацыя і экстралінгвістыка. — Мінск : БДУ, 2022. — 203 с. — ISBN 978-985-881-206-5.
Пераклады
  • Короткевич, В. С. Христос приземлился в Городне: (Евангелие от Иуды) / Владимир Короткевич; пер. с белорус. и коммент. Петра Жолнеровича — Минск : Літаратура і Мастацтва, 2011. — 544 с. — ISBN 978-985-6994-05-3.
  • Дастаеўскі, Ф. М. Браты Карамазавы : раман у чатырох частках з эпілогам / Ф. М. Дастаеўскі; пераклад з рускай мовы Пятра Жаўняровіча. — Мінск : ІП А. М. Янушкевіч, 2017. — Электрон. тэкст. дан. (колькасць 0,881 Мб). — Лічбавае электрон. выд. — Загал. з тытул. экрана.
  • Короткевич, В. Дикая охота короля Стаха. Цыганский король : повести / В. Короткевич; пер. с белорус. и коммент. Петра Жолнеровича. — СПб.; М. : Речь, 2017. — 288 с., ил. ISBN 978-5-9268-2522-7.
  • Короткевич, В. С. Дикая охота короля Стаха : последняя повесть «Семейных преданий рода Яновских», рассказанная Андреем Белорецким / Владимир Короткевич; коммент. и пер. с белорус. Петра Жолнеровича. — Минск : Беларусь, 2018. 191 с., ил. ISBN 978-985-01-1254-5.
  • Короткевич, В. С. Колосья под серпом твоим : роман / Владимир Короткевич; пер. с белорус. Петра Жолнеровича. — Минск : Беларусь, 2019. — 735 с. ISBN 978-985-01-1321-4.
  • Короткевич, В. С. Ладья Отчаяния : повести / Владимир Короткевич ; пер. с белорус. Петра Жолнеровича. - Минск : Беларусь, 2019. - 287 с. ISBN 978-985-01-1320-7.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Жаўняровіч Пётр Пятровіч, кандыдат філалагічных навук, журналістыка - Вучоныя Беларусі. scientby.nlb.by. Праверана 4 сакавіка 2024.
  2. Публіцыстыка Уладзіміра Караткевіча: моўны факт у вызначэнні жанру . Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org. Праверана 4 сакавіка 2024.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]