Акцябр (Лагойскі раён)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Аграгарадок
Акцябр
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Ранейшыя назвы
Хатаевічы
Насельніцтва
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1774
Аўтамабільны код
5
Акцябр на карце Беларусі ±
Акцябр (Лагойскі раён) (Беларусь)
Акцябр (Лагойскі раён)
Акцябр (Лагойскі раён) (Мінская вобласць)
Акцябр (Лагойскі раён)

Акця́бр[1] (трансліт.: Akciabr, руск.: Октябрь, да 1939 года — Хата́евічы) — аграгарадок у Лагойскім раёне Мінскай вобласці. Цэнтр Акцябрскага сельсавета. Насельніцтва 575 чал. (2010). Размешчаны за 36 км ад Лагойска.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У пачатку XVI ст. Хатаевічы разам з суседнім маёнткам Плешчаніцы знаходзіліся ў валоданні князя Васіля Саламярэцкага (памёр у 1540). У 1558 годзе паселішча згадваецца пры падзеле маёнткаў паміж яго ўдавой і дзецьмі. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (15651566) мясцовасць увайшла ў склад Менскага павета Менскага ваяводства.

Царква

Пад 1567 Хатаевічы значацца як сяло, шляхецкая ўласнасць. У 1681 тут заснавалі кляштар дамініканцаў. Каля 1752 збудавалі касцёл Прасвятой Тройцы.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Хатаевічы апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Барысаўскім павеце Мінскай губерні. У 1803 у мястэчку збудавалі новы касцёл. У гэты час склад маёнтку Хатаевічы (уладанне дамініканскага кляштара) уваходзіла 15 вёсак, у мястэчку меліся карчма, бровар, хлебазапасная крама. Станам на 1812 у Хатаевічах было 29 мяшчанскіх і 18 шляхецкіх дамоў, пазней у ліку іншых каталіцкіх уладанняў мястэчка канфіскавалі расійскія ўлады. На 1861 — 19 двароў, касцёл. У 1870 расійскія ўлады збудавалі царкву Св. Мікалая, прыход якой ахопліваў 38 вёсак і хутароў, 2727 прыхаджанаў, царкве належала 112 дзесяцінаў зямлі. Дзейнічала царкоўнапрыходская школа. На 1886 — 9 двароў, царква, касцёл, капліца, сінагога, пры ёй яўрэйская малітоўная школа, шэраг крамаў, карчма. У 1893 у мястэчку заснавалі мукамольнае і крупяное прадпрыемствы (у 1895 працавалі 6 работнікаў, мелася паравая машына).

Станам на 1908 у Хатаевічах было 82 двары, 2 царкоўнапрыходскія школы (для хлопчыкаў і дзяўчынак), на 1909 існавалі аднайменныя мястэчка (61 двор) і маёнтак (1 двор).

У 1919 Хатаевічы ўвайшлі ў БССР, дзе 20 жніўня 1924 сталі цэнтрам сельсавета Плешчаніцкага раёна25 снежня 1962 у Лагойскім раёне). Станам на 1926 існавалі аднайменныя мястэчка (52 двары), вёска (39 двароў) і хутар (2 двары). У 1938 статус паселішча панізілі да вёскі. На 1941 — 127 двароў, на 1969 — 142, на 1990 — 204, на 1 студзеня 2003 — 230.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

У Хатаевічах працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, фельчарска-акушэрскі пункт, дом культуры, бібліятэка, пошта.

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Капліца Святога Дамініка
Драўляная царква
  • Капліца Святога Дамініка
  • Драўляная царква

Страчаная спадчына[правіць | правіць зыходнік]

  • Касцёл Святога Дамініка (1907)
  • Капліца Святога Дамініка (XVIII ст.)
  • Царква Святога Мікалая (1870)

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаюцца таксама варыянты Хата́вічы, мн., Хата́евічы, мн., Акця́бар, м.
  2. М. М. Казлоўская, В. Л. Насевіч. Акцябр // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1993. С. 92.
  3. Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лагойскага раёна. У 2 кнігах.Кн. 2-я. — Мн.: БелЭн, 2004.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]