Алана Гебрэмарыям

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 21:05, 5 снежня 2022, аўтар (удзельнік выдалены) (выдаленае кароткае апісанне змен)
Алана Гебрэмарыям
Род дзейнасці грамадская актывістка
Дата нараджэння 7 сакавіка 1997(1997-03-07) (27 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Месца працы
Альма-матар
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Алана Тадэгэ Гебрэмарыям (нар. 7 сакавіка 1997, Мінск) — беларуская грамадская актывістка, палітычная зняволеная[1].

Біяграфія

З адзнакай скончыла фізіка-матэматычны клас гімназіі № 61 г. Мінска. Скончыла БДМУ па спецыяльнасці «Стаматалогія», падчас навучання займалася навуковай дзейнасцю. З 2018 года займаецца грамадскай дзейнасцю, мела досвед у кіраўніцтве арганізацыяй «Задзіночанне беларускіх студэнтаў» і каардынацыі праектаў. Менеджарка па працы з партнёрамі праекта UNI, ментарка на адукацыйнай праграме «Акадэмія студэнцкага лідарства»[2]. Актывістка «Моладзевага блока»[3]. Вылучалася кандыдатам у дэпутаты на парламенцкіх выбарах 2019 года па Грушаўскай акрузе № 98 (Мінск) ад Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады і Моладзевага блоку[4][2].

Пасля масавых фальсіфікацый на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, жорсткіх разгону пратэстаў і катаванняў затрыманых увайшла ў асноўны склад Каардынацыйнай рады па стабілізацыі сітуацыі ў краіне і забеспячэнню трансферу ўлады. У кастрычніку Святлана Ціханоўская прызначыла Алану Гебрэмарыям сваёй прадстаўніцай па справах моладзі і студэнтаў[5].

12 лістапада 2020 года ў кватэрах Аланы Гебрэмарыям і шэрагу іншых актывістаў Задзіночання беларускіх студэнтаў адбыліся ператрусы, іх затрымалі і завезлі ў КДБ[6]. Знаходзілася ў СІЗА КДБ па крымінальнай справе аб арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак (частка 1 артыкула 342 КК Беларусі)[7].

Сумеснай заявай пятнаццаці арганізацый, сярод якіх Праваабарончы цэнтр «Вясна», Беларуская асацыяцыя журналістаў, Беларускі Хельсінскі камітэт, Беларускі ПЭН-цэнтр, 18 лістапада 2020 года была прызнана палітычнай зняволенай[1]. 7 снежня 2020 года шэфства над палітвязнем узяла Катарына Барлі  (укр.), дэпутатка Еўрапейскага парламента[8][9].

16 сакавіка 2021 года Следчым камітэтам Алане Гебрэмарыям і іншым фігурантам справы студэнтаў і выкладчыкаў ВНУ былі прад’яўлены першыя абвінавачванні[10]. 16 ліпеня 2021 года суд Савецкага раёна Мінска разам з іншымі фігурантамі справы асудзіў яе на 2 гады і 6 месяцаў пазбаўлення волі[11].

Знаходзілася ў жаночай калоніі Гомеля. Вызвалілася 30 лістапада 2022 года.

Зноскі

  1. а б Белорусский хельсинский комитет. Заявление протеста против наступления на ЗБС (руск.). Беларускі Хельсінкскі камітэт (18 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 19 студзеня 2021.
  2. а б Гебрэмарыям Алана Тадэгэ
  3. Ціханоўская прызначыла прадстаўніцу па справах моладзі і студэнтаў
  4. https://www.svaboda.org/a/30224103.html
  5. Ціханоўская прызначыла прадстаўніцу па справах моладзі і студэнтаў
  6. «Вясна»: прадстаўніца Ціханоўскай і актывісты ЗБС — у КДБ Архівавана 31 сакавіка 2022.
  7. Член Координационного совета Алана Гебремариам стала подозреваемой по уголовному делу
  8. Katarina Barley and Thomas Waitz take over godparenthood for the students Alana Gebremariam and Ksenia Syramalot (англ.). Libereco – Partnership for Human Rights (7 снежня 2020). Архівавана з першакрыніцы 23 студзеня 2021. Праверана 11 верасня 2021.
  9. Еўрапейскія праваабаронцы заклікаюць спыніць рэпрэсіі супраць беларускіх студэнтаў . Праваабарончы цэнтр «Вясна». Архівавана з першакрыніцы 20 ліпеня 2021. Праверана 11 верасня 2021.
  10. «Организовывали марши студентов». Следственный комитет назвал имена тех, кто проходит по «студенческому делу» (руск.). Белсат (16 сакавіка 2021).
  11. Вынесены прысуд па “справе студэнтаў”: 11 фігурантам - па два з паловай гады калоніі, аднаму - два гады . Праваабарончы цэнтр «Вясна» (16 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 27 кастрычніка 2021. Праверана 30 кастрычніка 2021.

Спасылкі