Алвар Аалта
Алвар Хуга Хенрык А́алта | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 3 лютага 1898[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 11 мая 1976[1][2][…] (78 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | Фінляндыя |
Жонка | Aino Aalto[d] і Elissa Aalto[d] |
Альма-матар | |
Працы і дасягненні | |
Член у | |
Працаваў у гарадах | Ювяскюля, Хельсінкі, Турку і Кембрыдж |
Архітэктурны стыль | мадэрнізм, функцыяналізм |
Найважнейшыя пабудовы |
Санаторыя ў Пайміё |
Уплыў | Jonas Heiska[d] |
Узнагароды | |
alvaraalto.fi(фін.) (англ.) | |
![]() |
Алвар Хуга Хенрык Аалта[6] (фінск.: Hugo Alvar Henrik Aalto, 3 лютага 1898, Куартанэ — 11 мая 1976, Хельсінкі) — фінскі архітэктар і дызайнер, «бацька мадэрнізму» у Паўночнай Еўропе, адзін з заснавальнікаў сучаснага дызайну.
Адзін з буйнейшых архітэктараў XX ст. Скончыў Тэхналагічны інстытут у Хельсінкі (1923). Працаваў у розных краінах свету (Швецыя, ЗША, Германія і інш.). Праектаваў жылыя комплексы, друкарні, санаторыі, бібліятэкі, навучальныя ўстановы, культурныя цэнтры, прамысловыя аб’екты (заводы, фабрыкі) і інш.
У сваёй творчасці спалучаў нацыянальныя фінскія традыцыі з прынцыпамі функцыяналізму і арганічнай архітэктуры, дабіваўся выразнасці аб’ёмна-прасторавай кампазіцыі, арганічна ўпісанай у прыродны ці гарадскі ландшафт. Лічыцца адным са стваральнікаў фінскага дызайну.

Сярод найбольш значных твораў Алвара Аалта — галоўны будынак Політэхнічнага інстытута ў Атаніемі (1963-66), санаторый у Пайміа (1929-30), палац «Фінляндыя» ў Хельсінкі; бібліятэка ў Выбаргу; культурны цэнтр у Вольфсбургу (1962); будынак Пенсійнага кіравання і інш. У творчасці Аалта адлюстраваўся шматслойны характар фінскай культуры (змяшэнне розных элементаў заходняй цывілізацыі, рэшткаў дагістарычных і сярэднявечных часоў). Значную ўвагу архітэктар удзяляў арганізацыі асвятлення ў будынках, паколькі лічыў, што святло фармуе прастору, выяўляе пластыку канструкцый, служыць магутным сродкам ўздзеяння на чалавечыя эмоцыі.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 1,2 Arkitekter verksamma i Sverige — 2014.
- ↑ 2,0 2,1 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ 3,0 3,1 Alvar Aalto
- ↑ 4,0 4,1 https://www.mfa.fi/kokoelmat/arkkitehdit/alvar-aalto/ Праверана 6 жніўня 2020.
- ↑ Hautahaku Праверана 10 студзеня 2021.
- ↑ Напісанне імя і прозвішча Алвар Аалта ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.1., Мн., 1996, С.7.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Аалта // Культуралогія: Энцыкл. даведнік Уклад. Э. Дубянецкі. — Мн.: БелЭн, 2003. ISBN 985-11-0277-6
- Aalto A. Bde I—III. Ed. Fleig K. Zürich, 1963—1978.
- Schildt G. A. Aalto. [Vol.] 1—4. N. Y., 1984—1994.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Нарадзіліся 3 лютага
- Нарадзіліся ў 1898 годзе
- Нарадзіліся ў Вялікім Княстве Фінляндскім
- Памерлі 11 мая
- Памерлі ў 1976 годзе
- Памерлі ў Хельсінкі
- Пахаваныя на могілках Хіетаніемі
- Выпускнікі Вышэйшай тэхнічнай школы Універсітэта Аалта
- Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
- Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і літаратуры
- Асобы
- Архітэктары паводле алфавіта
- Архітэктары Фінляндыі
- Архітэктары Выбарга
- Дызайнеры Фінляндыі
- Архітэктары-мадэрністы