Алег Арсеневіч Вараб’ёў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Алег Вараб’ёў)
Алег Арсеневіч Вараб’ёў
Дата нараджэння 1 красавіка 1947(1947-04-01)
Месца нараджэння
Дата смерці 24 лістапада 2021(2021-11-24) (74 гады)
Месца пахавання
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Член у
Узнагароды
Заслужаны архітэктар Рэспублікі Беларусь

Алег Арсеневіч Вараб’ёў (1 красавіка 1947, Кракаў — 24 лістапада 2021) — беларускі архітэктар. Заслужаны архітэктар Беларусі (2003).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў у 1971 годзе Беларускі політэхнічны інстытут. Працаваў у «Мінскграмадзянпраекце», з 1979 года — кіраўнік групы архітэктараў, у 1985[1]—1999[2] гадах — галоўны архітэктар праектаў у «Мінскпраекце». З 1991 года кіраўнік персанальнай творчай майстэрні[2].

Член Саюза архітэктараў СССР з 1976 года. Жыў у Мінску[1].

Памёр 24 лістапада 2021 года. Адпяванне і развітанне адбылося 27 лістапада ў храме ў гонар прападобнамучаніцы Вялікай княгіні Лізаветы Свята-Лізавецінскага жаночага манастыра. Пахаваны на Усходніх могілках[3].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Інжынерны корпус ВА «Беларуськалій»
Будынак «Беларусбанка» ў Маладзечне
Галаўны офіс Знешгандальбанка СССР
Праспект Машэрава ў Мінску і будынак Беларускай калійнай кампаніі (справа)

Асноўныя працы: навучальны камбінат Дзяржкамнафтапрадуктаў і АСК Белнафтазаба[1]; дзіцячы комплекс[d] (1981), 21-павярховы інжынерны корпус ВА[d] «Беларуськалій» у Салігорску (1984); у Мінску: навучальна-аздараўленчы комплекс Белдзяржуніверсітэта па вул. Кастрычніцкай, фірменны салон-крама па прасп. Газеты «Праўда» (1986)[1], будынак Знешгандальбанка СССР па вул. Заслаўскай (1987), гасцініца «Арбіта» (1989—1991), магазін «Кірмаш» па пр. Дзяржынскага (1990), Міжнародны адукацыйны цэнтр па пр. газеты «Праўда» (1994, у суаўтарстве), бізнес-цэнтр па вул. Гікала (2001), банк «Масква-Мінск» па вул. Камуністычнай (2003), рэканструкцыя і рэстаўрацыя помнікаў архітэктуры XIX ст. па вул. Герцэна і Замкавай (2000); будынкі філіялаў «Прыёрбанка» ў Лідзе (2002) і «Беларусбанка» ў Маладзечне (2003), будынкі Беларускай калійнай кампаніі ў Мінску (2008)[2].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны дыпломам і медалём Усесаюзнага агляду дасягненняў савецкай архітэктуры (1988). Заслужаны архітэктар Беларусі (2003).

Зноскі

  1. а б в г Воробьев Олег Арсеньевич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
  2. а б в Воробьев Олег Арсеньевич // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
  3. Информация по прощанию и похоронам Воробьева Олега Арсеньевича

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Воробьев Олег Арсеньевич // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
  • Воробьев Олег Арсеньевич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]