Перайсці да зместу

Піт Паўлаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Піт Паўлаў
Канцэрт «N.R.M.» у Горках, 2011 год
Канцэрт «N.R.M.» у Горках, 2011 год
Асноўная інфармацыя
Поўнае імя Пётр Паўлаў
Дата нараджэння 7 лістапада 1966(1966-11-07) (57 гадоў)
Месца нараджэння
Краіна
Дзеці Ян-Вінцэнт Луцэвіч
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Прафесіі гітарыст, спявак
Гады актыўнасці з 1983
Інструменты гітара і мандаліна
Жанры рок-музыка, беларуская этнічная музыка
Калектывы «Мроя», «N.R.M.», «KRIWI», «Pete-Paff», «Garadzkija»
Лэйблы West Records

Піт Па́ўлаў, поўнае імя Пётр Паўлаў (нар. 7 лістапада 1966, Слуцк) — беларускі музыкант, удзельнік гуртоў N.R.M., Pete-Paff, GARADzKIJA[1], PAPARAĆ, Pit Pawlaw

Нарадзіўся ў сям’і вайсковага ўрача і медыцынскай сястры. Дзяцінствам жыў Германіі, дзе бацькі служылі ў складзе Групы савецкіх войск у Германіі, вучыўся ў школе, займаўся спортам — плаваннем, грэка-рымскай барацьбой. Скончыў МРТІ. Служыў у паветрана-дэсантных войсках УС СССР.

З 1994 года — гітарыст гурта «N.R.M.», пасля зыходу з калектыву Лявона Вольскага — вакаліст гурта. Заснавальнік і лідар гуртоў «GARADzKIJA» і «Pete-Paff». У 1999—2005 гадах — удзельнік гурта KRIWI. Стваральнік і кіраўнік ініцыятывы «ЖывыГукOn-line». Грае канцэрты з гуртом Pit Pawlaw

Актыўна ўдзельнічаў ў пратэстах 2020 года ў Беларусі. Граў перад страйкоўцамі на фабрыках і падчас шэсцяў. Быў адным са стваральнікаў ініцыятывы «Дваравыя канцэрты». Граў болей за сто разоў у мінскіх дварах. Граў разам з гуртом і сольна шмат дабрачынных інтэрнэт канцэртаў у падтрымку палітычных зняволеных.

На сваім YouTube-канале пачаў весці праграму "Як граць гэтую песню", каб падтрымаць музыкаў і навучыць людзей граць песні пратэсту.

На сваім YouTube-канале пачаў весці цыкл праграм PAMIEŽŽA

У 2022 годзе рэлакаваўся ў Варшаву.

Выступаў з канцэртамі разам з гуртамі і сольна ў Кілі (Германія), Стакгольме (Швецыя), Таліне (Эстонія), Рызе (Латвія), Вільні (Літва), Тбілісі, Батумі (Грузія), Капенгагене (Данія), Гаазе (Нідэрланды), Лімасоле (Кіпр)

У 2022 годзе выдаў альбом Pit Pawlaw — Zbroja. Zołata. Kabiety (Зброя. Золата. Кабеты).

  • студэнцкі гурт «Испорченный понедельник» на базе Мінскага тэхналагічнага інстытута (1983—1985)
  • у войску — стваральнік і кіраўнік ВІА «Голубые береты» (1985—1987, але не аднайменны цяперашні гурт)
  • гітарыст рок-гурта «Poltergeist» (1990—1992)
  • гітарыст гурта «Мроя» (1993—1994)
  • гітарыст гурта «N.R.M.» (з 1994)
  • гітарыст і вакаліст гурта «N.R.M.» (з 2007)
  • гітара, домра, мандаліна — гурт KRIWI (1999—2005)
  • стварэнне гурта «GARADzKIJA» (з 2003)
  • стварэнне гурта «Pete-Paff» (з 2003)

Удзел у праектах

[правіць | правіць зыходнік]