Алег Канстанцінавіч Антонаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Алег Канстанцінавіч Антонаў
Партрэт
Род дзейнасці:

aerospace engineer, інжынер, вынаходнік

Дата нараджэння:

25 студзеня (7 лютага) 1906

Месца нараджэння:

Падольскі павет[d], Маскоўская губерня[d], Расійская імперыя

Дата смерці:

4 красавіка 1984(1984-04-04) (78 гадоў)

Месца смерці:

Кіеў, УССР, СССР

Месца пахавання:

Байкаўскія могілкі[d]

Альма-матар:

Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны політэхнічны ўніверсітэт

Партыя:

Камуністычная партыя Савецкага Саюза

Узнагароды і прэміі:
Сталінская прэмія Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» Ордэн Леніна Герой Сацыялістычнай Працы ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі ордэн Айчыннай вайны I ступені ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Медаль «За абарону Масквы» Medal "For the Development of Virgin Lands" медаль «Ветэран працы» медаль «За гераічную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» Ленінская прэмія
Commons-logo.svg Алег Канстанцінавіч Антонаў на Вікісховішчы

Алег Канстанцінавіч Антонаў (руск.: Оле́г Константи́нович Анто́нов; 25 студзеня (7 лютага) 1906, с. Троіцкае, Падольскі раён, Маскоўская вобласць — 4 красавіка 1984, Кіеў) — савецкі авіяканструктар, доктар тэхнічных навук (1960), прафесар (1978).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 25 студзеня (7 лютага) 1906 года ў вёсцы Троіцкае цяпер Падольскі раён Маскоўскай вобласці.

З 1912 года жыў у горадзе Саратаве. У 1915—1922 гадах вучыўся ў Саратаўскім рэальным вучылішчы (скончыў 2 класа) і сярэдняй школе (цяпер — СШ № 23).

З юных гадоў захапляўся авіяцыяй, займаўся ў школьным гуртку аматараў авіяцыі; ў 1921 годзе падаў заяву ў Чырвоны Паветраны Флот з просьбай прыняць яго ў авіяцыйную школу, аднак атрымаў адмову з прычыны ўзросту і прыёму толькі камандзіраў Чырвонай Арміі.

У 1924 годзе падчас навучання на пуцейскім факультэце Саратаўскага ўніверсітэта, у які ён паступіў, каб быць бліжэй да авіяцыі; пабудаваў свой першы планёр, арганізаваў мясцовы Гурток аматараў авіяцыі. У тым жа годзе навучальная ўстанова была закрытая, і Антонаву прыйшлося шукаць новае месца вучобы.

У 1924 годзе прыняў удзел ва II Усесаюзных Планерных выпрабаваннях у Кактэбеле.

У 1925 годзе паступіў на машынабудаўнічы факультэт Ленінградскага політэхнічнага інстытута ім. Калініна, які скончыў у 1930 годзе.

З 1933 года — галоўны канструктар Планернага завода ў Тушына. З 1938 года — вядучы інжынер КБ Якаўлева. У 1940—1941 гадах — галоўны канструктар завода ў Ленінградзе.

У 1941 годзе атрымаў заданне па арганізацыі вытворчасці планёраў ў Каўнасе на базе былога трамвайнага завода, аднак неўзабаве вайна разбурыла пачынанні; Антонаў быў прызначаны галоўным інжынерам Планернага кіравання Наркамата авіяцыйнай прамысловасці. З 1943 года — першы намеснік генеральнага канструктара Якаўлева, 1946 кіраваў філіялам ОКБ ў Навасібірску, пазней — сваім ОКБ-153 (c 1952 — кіеўскае ГСОКБ-473, з 1966 — Кіеўскі механічны завод, з 1984 — ОКБ імя А. К. Антонава, з 1989 — Авіяцыйны навукова-тэхнічны комплекс «Антонаў»).

У 1962 годзе прысвоена званне Генеральнага канструктара ОКБ.

Член КПСС з 1945 года. Дэпутат Савета Саюза Вярхоўнага Савета СССР 5-11 скліканняў ад Кіеўскай вобласці.

Жыў у Кіеве. Памёр 4 красавіка 1984. Пахаваны на Байкавых могілках у Кіеве.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • БЭ ў 18 тамах. Т.1, Мн., 1996, С.387