Алег Канстанцінавіч Папоў
Алег Канстанцінавіч Папоў | |
---|---|
Дата нараджэння | 31 ліпеня 1930[1][2][…] |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 2 лістапада 2016[4][5][…] (86 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства |
СССР Германія |
Адукацыя | |
Прафесія | клоўн, артыст цырка, мім, акцёр, рэжысёр, сцэнарыст |
Кірунак | клоўн і клаўнада[d] |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0691347 |
oleg-popov.com | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Алег Канстанцінавіч Папоў (31 ліпеня 1930, вёска Вырубава, Маскоўская вобласць — 2 лістапада 2016, Растоў-на-Доне) — савецкі і расійскі артыст цырка (клоўн), акцёр, рэжысёр. Народны артыст СССР (1969).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Алег Канстанцінавіч Папоў нарадзіўся 31 ліпеня 1930 г у вёсцы Вырубава Кунцаўскага раёна Маскоўскай вобласці (цяпер вёска ўваходзіць у гарадское паселішча Адзінцова Адзінцоўскай раёна Маскоўскай вобласці). Неўзабаве сям'я пераехала ў Маскву і пасялілася ў раёне стадыёна «Дынама».
У 1943 годзе Алег паступае вучнем слесара на паліграфічны камбінат «Праўда».
У наступным, 1944 годзе, займаючыся ў гуртку акрабатыкі Палаца спорту «Крылы Саветаў», ён пазнаёміўся са студэнтамі цыркавога вучылішча, пабываў на іх рэпетыцыях. У гэтым жа годзе Алег паступае ў Дзяржаўнае вучылішча цыркавога мастацтва, якое заканчвае ў 1950 годзе па спецыяльнасці эксцэнтрык на дроце.
Пачаў сваю кар'еру эквілібрыстам, выступаючы з нумарам «Эксцэнтрык на свабодным дроце» (рэжысёр-педагог С. Марозаў). У 1951 годзе дэбютаваў у якасці дывановага клоўна ў Саратаўскім цырку. Канчаткова зацвердзіўся ў гэтым амплуа ў Моладзевым цыркавым калектыве (1951—1953). Стварыў артыстычны вобраз «Сонечнага клоўна» — безжурботнага хлопца з капой русых валасоў у знарочыста шырокіх паласатых штанах і клятчастай шапачцы. У сваіх выступах выкарыстоўвае такія прыёмы як эквілібрыстыка, акрабатыка, жангліраванне, парадыраваннем цыркавых нумароў, але галоўнае месца ў яго выступах займаюць антрэ, вырашаныя сродкамі буфанады і эксцэнтрыкі. Сярод лепшых рэпрыз Алега Папова — «Повар», «Свісток», «Прамень».
Часта здымаўся ў кіно, выступаў у якасці рэжысёра цыркавых спектакляў.
З 1991 года жыў і працаваў у Германіі пад сцэнічным псеўданімам Шчаслівы Ганс.
Зноскі
- ↑ Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 13 жніўня 2015.
- ↑ Попов Олег Константинович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #119548186 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
- ↑ Умер клоун Олег Попов
- ↑ Олега Попова похоронят в Германии
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12).
- Асобы
- Нарадзіліся 31 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1930 годзе
- Нарадзіліся ў Адзінцоўскім раёне
- Памерлі 2 лістапада
- Памерлі ў 2016 годзе
- Памерлі ў Растове-на-Доне
- Пахаваныя ў Баварыі
- Выпускнікі ДВЦЭМ
- Кавалеры ордэна Дружбы (Расія)
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Народныя артысты СССР
- Народныя артысты РСФСР
- Заслужаныя артысты РСФСР
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі
- Акцёры паводле алфавіта
- Акцёры СССР
- Акцёры Расіі
- Акцёры Германіі
- Акцёры XX стагоддзя
- Акцёры XXI стагоддзя
- Рэжысёры паводле алфавіта
- Рэжысёры СССР
- Рэжысёры Расіі
- Рэжысёры XX стагоддзя
- Клоўны СССР
- Клоўны Расіі
- Клоўны Германіі
- Клоўны паводле алфавіта
- Цыркавыя артысты СССР
- Цыркавыя артысты Расіі
- Цыркавыя артысты Германіі
- Імігравалі ў Германію з Расіі